ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
Новыя магчымасці для вучоных Беларусі прапануе міжнароднае выдавецтва Wiley
Прафесійная стажыроўка ў Амстэрдаме

Другія ўгодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі на старонках беларускіх газет

Другія ўгодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі на старонках беларускіх газет
Іншыя навіны

Каб лепш адчуць дух эпохі, без пасярэднікаў зразумець, чым жылі і чым былі заклапочаныя людзі ў мінулым, многія навукоўцы і даследчыкі раяць звяртацца да першакрыніц, пагартаць, напрыклад, падшыўкі старых газет.

Напярэдадні 102-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі мы вырашылі рушыць услед гэтай радзе і звярнуцца да апошніх кастрычніцкіх нумароў 1919 года газеты Гомельскага губернскага выканаўчага камітэта Гомельскага Савета рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў “Путь Советов” і да лістападаўскіх нумароў газеты “Звезда”, “Известия Витебского губернского Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов”, “Беларусь” з мэтай прасачыць, як 100 гадоў назад асвятлялася святкаванне другіх угодкаў рэвалюцыйных падзей.

ZVEZDA.Titul.12.11.1919.jpg

(Захавана арфаграфія першакрыніц)

Газета “Звезда” (1917–1925 гг. выдавалася на рускай мове ) размясціла перадавіцу Вільгельма Кнорына "Два года", на той час акруговага ваеннага камісара Смаленскай ваеннай акругі.

Два года

"Два года прошло с тех пор, как над столицей рабоче-крестьянской Белоруссии впервые было поднято знамя социалистической революции, с тех пор как рабочие и крестьяне впервые принялись за осуществление своей диктатуры над помещиками и буржуазией.

<…> Белоруссии в течение этих двух лет пришлось пережить много надежд и много разочарований. Рабочим массам Белоруссии пришлось терпеть не одно лишь поражение и путем тяжелых испытаний учиться своему социалистическому сознанию.

<…> И хоть ныне Белоруссия оккупирована войсками империалистической Польши, и хотя ныне революционное движение в Белоруссии загнано в подполье, Белоруссия однако осталась красною.

<…>Белоруссия хорошо помнит те методы, которыми она победила в октябре 1917 года, которыми она победила потом немецкую армию оккупации, – и этими же методами Белоруссия победит и польскую оккупацию.

Эти методы:

революционная коммунистическая пропаганда в оккупационной армии;

непосредственная гражданская война, в виде организованных партизанских выступлений против оккупационной армии, гражданская война в каждой деревне и в каждом селе, имеющая целью парализовать действие оккупантов и разложение их отрядов;

организация рабочих в боевые классовые организации и выяснение задач текущего дня и применяемых в Белоруссии форм гражданской войны,

борьба со всеми соглашательскими и полусоглашательскими учениями, могущими отвлечь массы от гражданской войны (Бунд, Поалей-Цион, эс-эры, с.-д. и т. д.).

Во вторую годовщину октябрьской революции революционный пролетариат и крестьянство Белоруссии тесней объединяется вокруг этих октябрьских методов и с ними он пойдет в новый и последний бой.

Белоруссия дважды теряла советскую власть, но она восстановит ее, ибо традиции октября живы в ней.

Белоруссия готовит новый октябрь.

Она должна стать и станет честной Советской страной".

В. Кнорин

Izv.Vit.HSKrRKraiBD.jpg

vtoraya godovshchina.jpg

“Известия Витебского губернского Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов” на сваіх старонках размясцілі шэраг матэрыялаў, прысвечаных святкаванню другіх угодкаў кастрычніцкай рэвалюцыі ў Віцебску.

Внешний вид Витебска

<…>Часам к 11 на ранее отведенных сборных пунктах начинают собираться члены профсоюзов, красноармейцы, молодежь и т.д.

На улицах каждый встречный, каждый прохожий охвачен праздничным настроением; даже всегда равнодушный к "большевистским" праздникам

обыватель немного расшевелился.

На площади Свободы

Со всех концов Витебска организованные шествия рабочих, работниц, красноармейцев и учащихся с красными флагами, с революционными лозунгами и под песни революции стекаются и проходят через площадь Свободы.

На площади Свободы специально приготовлена трибуна для ораторов.

Первым перед частями красного Витебского гарнизона выступает тов. Евстигнеев.

Речь тов. Евстигнеева

<…>

Речи других ораторов

<…>

В Советских столовых

В виду усиленного питания, выдаваемого в столовых, последние буквально осаждаются народом. Администрации столовых с трудом удается установить порядок.

Детям в специальных детских столовых также выдаются бесплатные обеды и завтраки. По детским карточкам в этот день выдавались булки.

В этом жесте Советской власти видна вся та забота власти о молодом подрастающем поколении.

В Латышском клубе

<…>

В театре "Рекорд" 

(Митинг евр. секции Р.К.П.)

<…>

В Городском театре

С большим подъемом прошел митинг-спектакль в Городском театре.

Перед началом спектакля выступили т.т., которые, отметив великое значение этого праздника, призывали всех честных трудящихся сомкнуться вокруг Третьего Коммунистического Интернационала.

Было роздано очень много литературы. Преобладали на митинге красноармейцы.

После митинга драматической труппой с успехом была сыграна пьеса Гуцкова "Пугачев".

Общие впечатления

В общем праздник 2-й Октябрьской годовщины прошел с большим подъемом и оживлением.

Не было никакой казенщины и официальной торжественности, которыми отличались всегда царские праздники.

Трудящиеся массы г. Витебска праздновали свой красный праздник и памятуя, что борьба еще не кончена, что хотя победа широкого пролетариата неминуема, все же предстоит еще большая работа…

Гр. Ру–г.

Put Savietau.jpg

Шырокую дзейнасць па святкаванні разгарнулі ў Гомелі: у газеце “Путь Советов” быў надрукаваны заклік да збору фотаздымкаў, падпольных газет, паштовак і іншых друкаваных матэрыялаў, якія мелі дачыненне да пралетарскай барацьбы. У памяшканні Цэнтральнага склада “Центрадруку” была арганізавана выстаўка друку. 

Dva hady Pralietarskaj Dyktatury. sliach Savietau.25.10.1919.jpg

Праз газету з нагоды святкавання ішло абвяшчэнне аб закупцы ў насельніцтва грамафонаў і

Cientropiecat kupliaje hramafony. Sliach Savietau.25.10.1919.jpg

адкрыцці жывапіснай майстэрні “Артель”, якая да свята выконвае розныя заказы, малюе плакаты, сцягі і інш.,

Zyvapisnaja majsternia artiel.Put Z.25.10.1919.jpg

а таксама пра выданне Губернскім камітэтам па арганізацыі свята Кастрычніцкай рэвалюцыі дзіцячага альманаха “Красные севы”.

Vystava druku. sliach Savietau.1919.15.10.jpg

Артыкул "День «Октябрьской революции в деревне»" паведамляў, што

"Комитетом по организации праздника «Октябрьской революции» для проведения дня «Октябрьской революции» в деревне будет отправлено по Гомельскому уезду 50 фур с литературой, сопровождающими в каждой деревне будут организованы концерты-митинги".

Belarus.Titul.9.11.1919.jpg

Нацыянальна-дэмакратычная газета “Беларусь” выдавалася ў Мінску ў час белапольскай акупацыі з 21 кастрычніка 1919 г. па 9 ліпеня. З 1919 № 28 (1 кастр.) яна прадоўжыла валавую нумерацыю газеты “Звон”. Рэдактары: Я. Луцэвіч, Я. Лёсік, К. Цярэшчанка (Тарэшчанка).

Рэдакцыя газеты “Беларусь” часам займала лаяльную пазіцыю да акупантаў. Яна дэкларавала ідэю, што белапалякі ўсталююць на Беларусі “моцную ўладу, пазбавяць народ ад бальшавікоў і савецкай улады”. А калі стала зразумелым, што палякі не будуць дзяліць уладу з нацыянал-дэмакратамі, тады зноў у газеце быў абвешчаны лозунг: “Праз нацыянальную свядомасць – да незалежнай і непадзельнай беларускай краіны”.

Цікава, што да другой гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі газета надрукавала верш Я. Купалы “Першы снег” і артыкул “Крапоткін аб расійскай рэвалюцыі”, у якім аўтар спасылаецца на ліст П. Крапоткіна, “вядомага тэорэтыка комуністычнага анархізму”, у якім ён “развівае свой погляд на расійскую рэвалюцыю і старанні антанты задушыць гэту рэвалюцыю”.

“Крапоткін робіць параўнаньне цяперашняй расійскай рэволюцыі з якабінскай рэволюцыяй у Францыі (ад верасня 1793 да ліпня 1794 году) і зьвяртае ўвагу, што дыктатарская мэтода Якобінцаў была памылкай. Заслугай якобінскай рэволюцыі было скасаваньне фэодальных прау і апавяшчэнне політычнай роунасьці правоў – для усіх. Гэтые дзьве рэформы мелі вялікае гістарычнае значэньне для Эуропы.

Бальшавікі намагаюцца правясьці соцыялізацыю зямлі, прамыслова-фабрычных вырабоу і гандлю, якая есьць аснауным прынцыпам соцыялізму. Аднак, прынятая бальшавікамі мэтода чыннасьці шляхам дыктатуры адной фракцыі соцыялістчнай партыі нічуць не давядзе да мэты, але, наадварот, выклікае дзікую рэакцыю, якая мак сабе за мэту адбудаваньне быушага царскага парадку.

Крапоткін выступае проці аружнай інтэрвенцыі антанты у Расіі асьцерагаючы дзяржавы антанта перад роляй нямецкай інтэрвэнцыі у Расіі у 1918 г.

<…> Лепей было-б, каб саюзьнікі (антанта), калі думаюць чым дапамагчы Расіі, – паратавалі яе хлебам, бо голад у Расіі пануе, і машынамі, бо прадукцыя затрымалася праз іх недастачу.

Замест дыпльоматау і гэнэралау, – кліча Крапоткін да дзяржавау антанты, – прышлеце нам хлеба, машынау, і тэхнічных арганізатарау”.

Верш Янкі Купалы “Першы снег” пра, мяркуючы па назве, прыгожую прыродную з’яву абарочваецца роздумам паэта пра трагічны лёс Бацькаўшчыны, пра складанасць часу, калі ў рэвалюцыйнай віхуры нішчацца і руйнуюцца лёсы, родныя людзі становяцца па розныя бакі барыкад.

Выкарыстаныя крыніцы:

Выставка печати // Путь Советов. – 1919. – 15 окт. – С. 2.

О работе по организации ко Дню праздника "Октябрьской революции" выставки "Два года пролетарской диктатуры" в Гомеле.

Живописная мастерская "Артель": [объявление] // Путь Советов. – 1919. – 25 окт. – С. 2.

Ко Дню празднования Октябрьской Революции: [объявление] // Путь Советов. – 1919. – 25 окт. – С. 2.

Объявление о покупке Центропечатью Гомеля граммофонов для празднования 2-й годовщины Октябрьской революции.

Хатаевич, Г. "Два года Пролетарской Диктатуры": выставка печати / Г. Хатаевич // Путь Советов. – 1919. – 25 окт. – С. 2.

День "Октябрьской революции в деревне" // Путь Советов. – 1919. – 30 окт. – С. 2.

Детский альманах // Путь Советов. – 1919. – 30 окт. – С. 2.

О выходе детского альманаха "Красные севы", изданного Губернским комитетом по организации праздника Октябрьской революции.

Крапоткін аб расійскай рэвалюцыі // Беларусь. – 1919. – 9 лістап. – С. 1.

Митинги, спектакли, концерты // Известия Витебского губернского Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов. – 1919. – 9 нояб. – С. 4.

Кнорин, В. Два года / В. Кнорин // Звезда. – 1919. – 12 нояб. – С. 1–2.

Купала, Я. Першы снег: [верш] / Я. Купала // Беларусь. – 1919. – 9 лістап. – С. 1.

Пазнаёміцца з першакрыніцамі (газетай “Звон”) можна пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ці пры набыцці электроннага выдання “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці : па старонках беларускіх газет 1917–1922 г.”, у якім на двух дысках размешчаны электронныя копіі 2 400 нумароў газет (амаль 80 найменняў), якія выдаваліся ў 1917–1922 гг. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі.

Камплект дыскаў “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Матэрыял падрыхтаваны інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам