ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Лісты да Жазефіны”: навуковая і рамантычная кніга на аснове рукапісаў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Васіль Хомчанка. Той, хто заўсёды прыносіў радасць

Новы відэаўрок па базе даных “Вучоныя Беларусі”

Новы відэаўрок па базе даных “Вучоныя Беларусі”
Іншыя навіны

Для карыстальнікаў, якія не маюць магчымасці наведаць нашу бібліятэку, падрыхтаваны відэаўрок па рабоце з базай даных “Вучоныя Беларусі”, які знаёміць з рэсурсам і асноўным алгарытмам пошуку.

База даных “Вучоныя Беларусі” – карпаратыўны фактаграфічны інфармацыйны рэсурс, у якім прадстаўлена інфармацыя:

  • аб асобах, якія маюць вучоныя ступені доктара / кандыдата навук і вучоныя званні;
  • навуковых работніках і выкладчыках ВНУ – аўтарах навуковых публікацый;
  • вышэйшых навучальных установах і структурных падраздзяленнях, у якіх працуюць вучоныя;
  • навуковых дынастыях / сем'ях.

У фарміраванні базы даных прымае ўдзел Нацыянальная бібліятэка Беларусі і бібліятэкі 34 навуковых устаноў нашай краіны.

Пра кожнага вучонага можна атрымаць звесткі біяграфічнага характару, даныя пра яго навуковыя інтарэсы, галіны навуковай дзейнасці, месца (месцы) працы, пасады, узнагароды, ганаровыя званні і інш. Прыведзены формы імя на рускай, беларускай і іншых мовах, псеўданімы, крыптонімы, духоўныя і іншыя імёны, пад якімі вучоны вядомы або ёсць публікацыі. Устаноўлены сувязі з запісамі на ўстановы, у якіх працуюць вучоныя, а таксама з запісамі на навуковыя дынастыі / сем'і.

Запісы забяспечаны спасылкамі на Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі, электронны каталог бібліятэк – удзельніц праекта, а таксама на фота вучонага і яго персанальны сайт / старонку (пры іх наяўнасці).

На студзень 2019 года ў базе даных прадстаўлена больш за 10 тысяч запісаў, з якіх 8,5 тысяч – аб асобах, каля тысячы – на ўстановы / арганізацыі і больш за 400 запісаў – аб навуковых дынастыях / сем'ях.

Пазнаёміцца ​​з іншымі відэаўрокамі можна тут.

Кансультацыі па базе даных:

Бушыла Ларыса Леанідаўна – (8 017) 293 26 81, bushilo@nlb.by;
Кажура Ірына Пятроўна (8 017) 293 26 62, bdscient@nlb.by;
Пятроўская Зоя Анатольеўна – (8 017) 293 29 93, petrovskaya@nlb.by.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам