ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“У прасторы міласэрнасці…”: Данута Бічэль пра Ніну Мацяш
Новы відэаўрок па базе даных “Вучоныя Беларусі”

“Лісты да Жазефіны”: навуковая і рамантычная кніга на аснове рукапісаў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Лісты да Жазефіны”: навуковая і рамантычная кніга на аснове рукапісаў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя навіны

Бібліятэкай падрыхтавана навуковае выданне “Лісты да Жазефіны: ваенныя шляхі французскага афіцэра. 1805–1812”. Асноўнай гістарычнай крыніцай паслужылі лісты французскага афіцэра Шарля-Піліпа Фіта дэ Сусі да сваёй жонкі, якія зберагаюцца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кніга дэталёва знаёміць чытача з ваеннымі прыгодамі французскага афіцэра, які ўдзельнічаў у шэрагу напалеонаўскіх кампаній 1805–1812 гг. у Італіі, Аўстрыі, Прусіі, Іспаніі, Партугаліі і Расіі. Пісьмы адтуль утрымліваюць звесткі пра значныя гістарычныя падзеі і вядомых дзеячаў эпохі. Асаблівае месца ў выданні займае апісанне апошняга года жыцця афіцэра – аповед пра драматычныя ваенныя падзеі 1812 г., якія адбываюцца на беларускіх землях. Кніга паслядоўна раскрывае ваенную кар’еру дэ Сусі, які большую частку сваёй службы быў ад’ютантам пры вядомых французскіх генералах – М.-А. Бамоне, Ф.-Э. Келермане, П. Вацье. На прыкладзе трагічнага лёсу галоўнага героя, адлюстроўваецца паражэнне ўсяго вялікага войска Напалеона ў кампаніі супраць Расійскай імперыі.

Лісты, якія поўняцца любоўю да жонкі і дзяцей, раскрываюць таксама сямейную гісторыю героя. Шарль прасіў Жазефіну пісаць яму часцей пра тое, як яна яго кахае, бо толькі лісты замянялі сустрэчы з ёй у час расстання. Некаторыя пасланні знаёмяць з інтымнымі падрабязнасцямі яго асабістага жыцця, дзе згадваецца гісторыя знаёмства і кахання.

Манаграфія – вынік супрацоўніцтва беларускага і французскага бакоў, што абумоўлена спецыфікай закранутай у кнізе тэмы. Яе аўтары – Анатоль Сцебурака, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, і Франсуаза-Альбярціна Мас, сябра “Асацыяцыі сяброў архіваў” (Парыж). Значная частка гістарычных дакументаў і эпісталярыю была адшукана ў французскіх архівах, але абсалютная большасць лістоў афіцэра выяўлена ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Манаграфія працягвае традыцыю вывучэння беларускіх архіўных калекцый і іх увядзення ў навуковы ўжытак. Адначасова яна закранае важную праблему лёсу дакументальных помнікаў, перамешчаных у ХХ ст. У выданні прапанавана ўласная версія з’яўлення лістоў дэ Сусі ў галоўным кнігазборы Беларусі пасля завяршэння Другой сусветнай вайны.


Кнігу “Лісты да Жазефіны: ваенныя шляхі французскага афіцэра. 1805–1812” можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі. Кошт – 7,92 руб.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам