ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музыка больш, чым жыццё
Анлайн-сэрвіс “Рэдагаванне бібліяграфічнага спіса да навуковай работы”

Новая паслуга: вызначэнне публікацыйнай актыўнасці аўтара/арганізацыі

Новая паслуга: вызначэнне публікацыйнай актыўнасці аўтара/арганізацыі
Іншыя Навіны

З 13 жніўня Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе новую паслугу – вызначэнне публікацыйнай актыўнасці аўтара/арганізацыі.

З кожным днём расце не толькі значнасць і колькасць навуковых даследаванняў, але і патрэба ў аб'ектыўнай ацэнцы іх вынікаў. Адным з механізмаў такой ацэнкі з'яўляецца вызначэнне публікацыйнай актыўнасці, якая характарызуецца некалькімі крытэрыямі: колькасцю публікацый аўтара ці арганізацыі, лікам цытаванняў гэтых публікацый і колькасцю найбольш цытуемых работ аўтара/арганізацыі (індэкс Хірш).

Спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праводзяць аналіз публікацыйнай дзейнасці аўтара або арганізацыі на платформе Web of Science – адной з найбольш вядомых міжнародных політэматычных баз даных цытавання.

Паслуга выконваецца ў адпаведнасці з Прэйскурантам платных паслуг.


Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 28 55 (пн. – пт. 9.00–17.00),
(8 017) 293 27 23 (пн. – пт. 9.00–17.00, сб. – ндз. 10.00–18.00).

E-mail: obo@nlb.by


Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам