ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХIII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”
Сустрэча з адвакатам аб вырашэнні зямельных спрэчак

Незагойная рана Хатыні

Незагойная рана Хатыні
Іншыя Навіны

Сёння сумная дата ў календары памятных дат Беларусі – дзень Хатынскай трагедыі, якая адбылася 81 год таму. Кожны раз мы з асабістым болем перажываем гэтыя падзеі, калі фашысцкія карнікі жыўцом спалілі і расстралялі амаль усіх жыхароў вёскі Хатынь.

22 сакавіка 1943 года карны атрад знішчыў 149 мірных вяскоўцаў, у тым ліку 75 дзяцей, якія нічога не ведалі ні пра атаку партызан на аўтакалону, ні пра тое, што быў забіты нямецкі афіцэр, але ні ў чым не вінаватым людзям ужо быў вынесены прысуд.

У студзені 1966 года было прынята рашэнне аб стварэнні мемарыяльнага комплексу “Хатынь”, адкрыццё якога адбылося 5 ліпеня 1969 года. Гэта месца стала сімвалам усіх спаленых вёсак Беларусі, па-зверску знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэты мемарыял – даніна памяці ўсім беларусам, якія загінулі падчас гэтых падзей. Мемарыяльны комплекс “Хатынь” – гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь, уключаная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны.

chatyn.jpg

У 2023 годзе да 80-годдзя Хатынскай трагедыі Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь была падрыхтавана кніжна-дакументальная выстаўка “Памяць спаленых вёсак”, якая дазваляе ўзгадаць трагічныя абставіны гібелі жыхароў вёскі Хатынь, што шматгалосым рэхам адгукаецца ў лёсе тысяч іншых спаленых беларускіх вёсак.

chatyn_1.jpg

Кожны год тысячы наведвальнікаў з розных краін прыязджаюць у Хатынь, каб ушанаваць памяць нявінных ахвяр той жудаснай трагедыі.

4.jpg

Фотаздымкі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; фота на афішы з сайта “СБ – Беларусь сегодня”.

Матэрыял падрыхтаваны інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам