ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Запрашаем да ўдзелу ў ХІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”
Мы прыйшлі на зямлю, каб любіць

Памяць спаленых вёсак

Памяць спаленых вёсак
Іншыя навіны

Да 80-годдзя Хатынскай трагедыі Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь створана кніжна-дакументальная выстаўка “Памяць спаленых вёсак”.

Час неадольна аддзяляе нас ад дня Хатынскай трагедыі, але цікавасць да яе не змяншаецца. Пацверджаннем таму з’яўляюцца новыя публікацыі, дакументальныя фільмы, музейныя экспазіцыі, творы мастацтва. Лёс вёскі Хатынь стаў сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Кніжна-дакументальная выстаўка “Памяць спаленых вёсак” дазваляе ўзгадаць трагічныя абставіны гібелі жыхароў вёскі Хатынь, што шматгалосым рэхам адгукаецца ў лёсе тысяч іншых спаленых беларускіх вёсак.

На выстаўцы экспануюцца арыгінальныя архіўныя дакументы беларускіх партызанскіх фарміраванняў, нямецкіх карных органаў, якія сведчаць аб злачынствах супраць мірнага насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод экспанатаў – тэматычныя кніжныя выданні: даведнікі, альбомы, навуковыя, навукова-папулярныя і літаратурна-мастацкія кнігі.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць выданні серыі “Архив. История. Память”, што падрабязна раскрываюць злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва вёскі Хатынь: “Хатынь: трагедия и память: документы и материалы” (2014), “Хатынский некрополь: документы и материалы” (2014), “Хатынские Деревья жизни: документы и материалы” (2015), “Хатынская Стена памяти: документы и материалы” (2016), “Хатынь. На пути к признанию: документы и материалы” (2019). Апошнія з апублікаваных па гэтай тэме – зборнікі дакументаў “Без срока давности” (2022), “Убийцы Хатыни” (2022). У іх сабраны дакументы партызан і мясцовых жыхароў, нямецкія запыты і справаздачы пра падзеі трагічнага дня, матэрыялы сведак, акты і спісы ахвяр Хатынскай трагедыі, а таксама ваенных злачынцаў, якія панеслі заслужанае пакаранне ў пасляваенны перыяд.

У ліку адметных кніжных выданняў з фонду бібліятэкі – ілюстраваная энцыклапедыя спаленых вёсак Беларусі “Нельзя забыть. Нельзя понять. Нельзя оправдать”, падрыхтаваная ў рамках усебеларускай акцыі “Беларусь памятае” (2019). Боль, скруха і памяць аб Хатынскай трагедыі перададзены на выстаўцы таксама праз творы літаратуры і мастацтва.

У памяць аб ахвярах фашызму ў 1969 г. быў створаны мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Экспануецца шэраг матэрыялаў, якія прадстаўляюць памятнае месца, якое наведваюць не толькі жыхары Беларусі, але і грамадзяне дзясяткаў краін свету. І кожны з іх забірае з сабой, нават не ўсведамляючы гэтага, маленькі агеньчык вялікай памяці беларускага народа. Бо без памяці пра мінулае няма будучыні.


Выстаўка, якая адрасуецца шырокаму колу чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі, працуе з 22 сакавіка па 10 ліпеня 2023 года ў кальцавой галерэі 3-га паверха.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам