ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Трыумф стылю: мастацтва мадэрну
“Салдацкі лёс”: да 100-годдзя Васіля Быкава і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча
Іншыя Навіны

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” распрацаваны Нацыянальнай бібліятэкай па ініцыятыве настаўніка беларускай мовы і літаратуры СШ № 53 г. Мінска Людмілы Рачыцкай. У аснову пакладзена аповесць вядомага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна (1921–2004) “Непаўторная вясна”. Дадзены твор адкрывае цыкл аповесцей – “Непаўторная вясна” (1957), “Начныя зарніцы” (1958), “Агонь і снег” (1959), “Пошукі і сустрэчы” (1959), “Мост” (1965), напісаных у розныя гады і аб’яднаных агульным сюжэтам у пенталогію “Трывожнае шчасце”.

nepovtor_vesna_8.jpg

Аповесць “Непаўторная вясна” напоўнена лірызму і паэзіі чыстага юнацкага кахання фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча. Сюжэт напоўнены прыемнымі эмоцыямі, якія афарбавалі твор яркімі фарбамі. Так, кожны ў гэтай шчаслівай пары, апісанай тут, можа ўбачыць сябе. Перадваенная вясна 1940 г. была радаснай. Нішто не прадвяшчала цяжкіх ваенных умоў, для выжывання ў якіх нашым героям спатрэбіцца перамагчы асабістую душэўную разгубленасць і фізічны страх перад узброеным да зубоў ворагам, навучыцца ваяваць ва ўмовах, калі здаецца, быццам жыццё скончылася, засталася толькі вайна…

nepovtor_vesna_2.jpg

Метадычныя прыёмы, выкарыстаныя пры правядзенні заняткаў, наступныя: экскурсія, інфармацыйнае паведамленне, прэзентацыя, бібліяграфічны агляд літаратуры, практычная частка ў зоне каталогаў і картатэк, агляд экспазіцый “Мова ваеннай ілюстрацыі” і “Аўтографы мужнасці”, раздатачны матэрыял для самастойнай працы ў аўдыторыі, буктрэйлер, гутарка.

Картачную бібліяграфію аб творчасці Івана Шамякіна, якая не адлюстравана ў электронных рэсурсах, вывучалі па станцыях: “Персаналіі”“Беларуская літаратурная крытыка”“Беларуская мастацкая проза”“Рэцэнзіі”. Школьнікі азнаёміліся з масівам бібліяграфічнай інфармацыі аб дзённіках і лістах, успамінах, матэрыялах аб родных месцах пісьменніка, творах, якія ўвасобіліся ў тэатральным мастацтве, кіно і тэлебачанні, пералікам літаратурных твораў, прысвечаных вядомаму беларускаму пісьменніку, публіцысту, сцэнарысту, драматургу.

nepovtor_vesna_5.jpg

У раздзеле сістэматычнай картатэкі артыкулаў “Беларуская літаратурная крытыка” навучэнцы прагледзелі бібліяграфію на твор “Непаўторная вясна” і пенталогію “Трывожнае шчасце”. У картачным масіве раздзела “Беларуская мастацкая проза” яны ўстанавілі, што аповесць “Непаўторная вясна” ўпершыню была апублікавана на старонках літаратурна-мастацкага часопіса “Полымя” (№ 1, 1957) на беларускай мове, а пасля ў перакладзе на рускую – у “Нёмане” (№ 10, 1957) і ўкраінскую – у “Дніпро” (кн. 7, 1957). На старонках газеты Сталинское племя (15, 17, 18, 27, 31 снежня 1957 г.) “Непаўторная вясна” была апублікавана на рускай мове ў выглядзе апавядання.

Падчас даследавання матэрыялаў картатэк школьнікі азнаёміліся з асаблівасцямі сістэматызацыі і пошуку бібліяграфічнай інфармацыі, даведаліся, у якіх выпадках выкарыстоўваюцца адваротная храналогія і алфавітная расстаноўка картак. Увага была звернута на элементы бібліяграфічнага запісу і заказ патрэбных матэрыялаў з дапамогай электроннага каталога.

nepovtor_vesna_6.jpg

Пры вывучэнні інфармацыі пра творчасць І.П. Шамякіна, яго аповесці “Непаўторная вясна” і пенталогіі “Трывожнае шчасце”, быў зроблены акцэнт на важнасці вывучэння інфармацыі на тытульным лісце і яго абароце, зместу, прадмовы і пасляслоўя, каментароў, элементаў бібліяграфічнага апісання аповесці на старонках літаратурнага часопіса і збору твораў.

Алічбаваныя копіі літаратурных часопісаў дазваляюць атрымаць у электронным выглядзе патрэбныя артыкулы. Прагледзеўшы ў электронным каталогу апісанне твораў І.П. Шамякіна і матэрыялаў пра яго творчасць, вучні практычна пераканаліся ў тым, што картачная і электронная бібліяграфія дапаўняюць адна адну і адыгрываюць важную ролю ў вывучэнні пытання.

Фонды Нацыянальнай бібліятэкі дазваляюць даследаваць як асобны твор “Непаўторная вясна”, так і пенталогію “Трывожнае шчасце”, любоў і вернасць галоўных герояў разгледзець праз прызму часу, аўтабіяграфізму і гістарызму. Пры падвядзенні вынікаў школьнікі зрабілі высновы, што: друкаваная кніга больш значная за аўдыякнігі; кароткі змест твора на YouTube не перадае ў поўнай меры вобразы герояў; пры вывучэнні пытання неабходна выкарыстоўваць матэрыялы, апублікаваныя ў сур’ёзных правераных крыніцах; трэба даследаваць твор па матэрыялах картатэк і электронных бібліятэчных рэсурсаў, каб супаставіць аналіз твора даследчыкамі савецкага перыяду і сучаснасці. На развітанне паглядзелі буктрэйлер “Непаўторная вясна”, аўтарам якога з’яўляецца Яўген Жэбрык (10 кл., г. Іўе). Чым лепш даследуеш твор, тым лепш буктрэйлер!

nepovtor_vesna_4.jpg

Цыкл заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі, уключае наступныя бібліяграфічныя ўрокі: “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны”, “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў”, “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева”.

Заказаць поўны цыкл або асобныя заняткі можна па тэлефонах: (8 017) 293 27 40(8 029) 198 41 83; e-mail: polunchenkoolga@yandex.by.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам