ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыўся V Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
Моцная ААН на карысць народаў свету

Названы лепшыя публічныя цэнтры прававой інфармацыі

Названы лепшыя публічныя цэнтры прававой інфармацыі
Іншыя навіны

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”, упершыню праведзенага ў 2018 годзе. Конкурс закліканы ўмацаваць ролю публічных бібліятэк у фарміраванні прававой культуры грамадзян і стымуляваць творчую ініцыятыву працаўнікоў публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў рамках прафесійнай дзейнасці.

Арганізацыя і правядзенне конкурсу ажыццяўляліся Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай установай “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, грамадскімі аб'яднаннямі “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў” і “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”.

Прыняць удзел у конкурсе маглі дзяржаўныя публічныя бібліятэкі сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, на базе якіх створаны і функцыянуюць публічныя цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ).

Конкурс праходзіў у 5 намінацыях:

  • Лепшы ПЦПІ на базе абласной бібліятэкі,
  • Лепшы ПЦПІ на базе цэнтральнай раённай (гарадской) бібліятэкі,
  • Лепшы ПЦПІ на базе гарадской (гарпасялковай) бібліятэкі,
  • Лепшы ПЦПІ на базе дзіцячай бібліятэкі,
  • Лепшы ПЦПІ ў сельскім населеным пункце.
На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь функцыянуе 603 ПЦПІ. З іх у конкурсе прынялі ўдзел 52 бібліятэкі: 4 абласныя, 4 цэнтральныя гарадскія, 26 цэнтральных раённых, 6 дзіцячых, 4 гарпасялковыя і 8 сельскіх. Па выніках пасяджэння журы прызавыя месцы атрымалі 15 бібліятэк.

У заяўленых намінацыях месцы размеркаваліся наступным чынам.

“Лепшы ПЦПІ на базе абласной бібліятэкі”:

I месца – установа “Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна”,
II месца – ДУ “Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна”,
III месца – ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”.

“Лепшы ПЦПІ на базе цэнтральнай раённай (гарадской) бібліятэкі”:

I месца – Наваполацкая цэнтральная бібліятэка імя У. Маякоўскага ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Наваполацка”,
II месца – ДУК “Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка” і Віцебская цэнтральная раённая бібліятэка ДУК “Віцебская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”,
III месца – ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” і ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева”.

У намінацыі “Лепшы ПЦПІ на базе гарадской (гарпасялковай) бібліятэкі” члены журы прынялі рашэнне прысудзіць прызавое I месца толькі Роскай гарпасялковай бібліятэцы ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка”.

“Лепшы ПЦПІ на базе дзіцячай бібліятэкі”:

I месца – Гомельская гарадская дзіцячая бібліятэка-філіял № 16 ДУ “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля”,
II месца – Полацкая дзіцячая бібліятэка-філіял № 1 імя Л. Талстога ДУК “Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”,
III месца – мінская дзіцячая бібліятэка-філіял № 14 ДУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска”.

“Лепшы ПЦПІ на базе сельскай бібліятэкі”:

I месца – Лучнікаўская сельская бібліятэка-філіял № 7 ГУ “Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка”,
II месца – Слабодкаўскага сельская бібліятэка ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна”,
III месца – Абухоўская сельская бібліятэка - інфармацыйна-прававой цэнтр ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”.

Акрамя таго, рашэннем членаў журы былі ўведзены дзве дадатковыя намінацыі з прысуджэннем узнагарод. Так, у намінацыі “Праца са слабым зрокам карыстальнікамі прававой інфармацыі” быў адзначаны ПЦПІ КК “Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна”. У намінацыі “Праца па павышэнню прававой кампетэнтнасці бібліятэкараў” высока ацэненая праца ПЦПІ Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі КК “Пастаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

Згодна з Палажэннем аб конкурсе ўдзельнікі, якія занялі 1-е, 2-е і 3-е месца будуць узнагароджаны дыпломамі першай, другой і трэцяй ступені адпаведна, а таксама прызамі.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падчас працы міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” (18–19 кастрычніка 2018 г.). У рамках кангрэса пройдзе круглы стол “Арганізацыя дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі: сучасныя падыходы і перспектывы”, на якім пераможцы конкурсу падзеляцца вопытам работы ПЦПІ сваіх бібліятэк.


Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам