27 лістапада 2008 года падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкай “Аль-Асад” Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.
27-28 лістапада 2008 года ў Рэспубліцы Беларусь з афіцыйным візітам знаходзіцца Прэм’ер-міністр Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Мухамед Наджы аль-Атры.
На сустрэчы Прэм’ер-міністраў Беларусі і Сірыі, у рабоце якой прыняў удзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі, быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкай «Аль-Асад» Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.