ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальныя бібліятэкі Беларусі і Сірыі падпісалі Мемарандум
Дар Азербайджанскай Нацыянальнай бібліятэкі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзнагароджана Дыпломам

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзнагароджана Дыпломам
Іншыя навіны

27 лістапада 2008 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзнагароджана Дыпломам пераможцы Рэспубліканскага конкурсу 2008 года “На лепшую арганізацыю дзейнасці ў галіне аўтарскага і сумежных правоў”.


Узнагароджанне адбылося ў межах рэспубліканскага семінара па аўтарскім праве і сумежных правах для кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржаўных органаў, прадстаўнікоў устаноў навукі, адукацыі, культуры і мастацтва, аўтараў, карыстальнікаў і іншых зацікаўленых асоб.

Семінар арганізаваны Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці ў межах рэалізацыі зацверджанай Урадам Дзяржаўнай праграмы па ахове інтэлектуальнай уласнасці на 2008 – 2010 гады. Мерапрыемства праходзіць 27-28 лістапада 2008 года ў Рэспубліканскім культурна-асветніцкім цэнтры.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам