Галоўнае кнігасховішча краіны патрапіла ў іміджавы ролік пра Беларусь і яе сталіцу, якая ўжо гэтым летам прыме II Еўрапейскія гульні.
Гледачам найбуйнейшага ў свеце тэлеканала Euronews распавялі пра славутасці, якія могуць наведаць госці нашай краіны. Акцэнт у відэа зроблены на лакацыі, якія спадабаюцца ў першую чаргу маладым людзям.
Паглядзець ролік можна на афіцыйным канале II Еўрапейскіх гульняў на YouTube.