ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Максіму Багдановічу прысвячаецца: юбілейны выпуск “Роднага слова”
У пошуках радасці

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у XXV сходзе БАЕ

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у XXV сходзе БАЕ
Іншыя навіны

3 снежня ў фармаце відэаканферэнцыі адбыўся XXV Агульны сход членаў некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел кіраўнікі нацыянальных і дзяржаўных бібліятэк Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана, прадстаўнік Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай асамблеі СНД па культуры, інфармацыі, турызме і спорце.

Ад нашай краіны ўдзел у пасяджэнні прыняла генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава.

На агульным сходзе абмяркоўвалася бягучая дзейнасць БАЕ, кадравыя пытанні і рэалізацыя сумесных ініцыятыў у найбліжэйшыя гады. З мэтай развіцця агульнай культурнай і навуковай прасторы бібліятэк дзяржаў – удзельніц СНД калегі абмеркавалі сумесную навукова-даследчую дзейнасць, пытанні развіцця нацыянальнай бібліяграфіі, сумесную працу па павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў і інш.

Адным з пытанняў парадку сходу сталі выбары ў праўленне БАЕ на снежань 2021 г. – снежань 2025 г. Прэзідэнтам БАЕ быў абраны генеральны дырэктар расійскай дзяржаўнай бібліятэкі Вадзім Дуда, віцэ-прэзідэнтам – дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Арменіі Ганна Чулян. Віншуем калег з прызначэннем на пасады!

Пляцоўкай для правядзення XXVI Агульнага сходу членаў БАЕ ў 2022 годзе абрана Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам