ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Ва­сіль Тка­чоў пра пісь­мен­ні­каў Го­мель­шчы­ны: «Мне заўсёды шанцавала на добрых людзей»
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у XXV сходзе БАЕ

Максіму Багдановічу прысвячаецца: юбілейны выпуск “Роднага слова”

Максіму Багдановічу прысвячаецца: юбілейны выпуск “Роднага слова”
Іншыя навіны

130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай нацыянальнай паэзіі прысвечаны спецыяльны – адзінаццаты, лістападаўскі за 2021 год, нумар навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”.

Роднае слова_в.jpg

Ва ўступным слове галоўны рэдактар Наталля Шапран заўважае:

Юбілей Максіма Багдановіча “Роднае слова” сустракае як пэўную веху ў шматгадовым шчыраванні рэдакцыі на ніве багдановічазнаўства. Тры апошнія дзесяцігоддзі часопіс публікуе матэрыялы, прысвечаныя паэту. Даследчыкі яго жыцця і творчасці прама паказваюць на адметную ролю нашага выдання ў справе асэнсавання і папулярызацыі творчасці беларускага генія.

У нумары пададзены і рэпрадукцыі твораў выяўленчага мастацтва на тэму “Максім Багдановіч”: у прыватнасці, палотнаў Рыгора Таболіча “Развітанне”, Фелікса Янушкевіча “Максім Багдановіч. Натхненне”, Віктара Нямцова “Дом Багдановічаў у Гродне”.

За гады выдання (а часопіс выдаецца з 1988 г.; у 1988–1991 гг. – пад назвай “Беларуская мова і літаратура ў школе”) “Роднае слова” змясціла каля 150 (!) навукова-пошукавых артыкулаў, у якіх аўтары “наблізіліся да спасціжэння спадчыны класіка ў кантэксце сусветнай культуры”.

Змест

Аўтар публікацыі: Мікола Берлеж.
Крыніца: Звязда

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам