ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Скрыпач-віртуоз
Удзел бібліятэкі ў XV ММКВК “Кнігі Беларусі”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі: цэнтр інфармацыі і свабоднага часу

Нацыянальная бібліятэка Беларусі: цэнтр інфармацыі і свабоднага  часу
Іншыя навіны

З лекцыяй на гэту тэму выступіў 8 лютага дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі ў Санкт-Пецярбургскім фізіка-тэхналагічным навукова-адукацыйным цэнтры Расійскай Акадэміі навук, куды быў запрошаны дырэктарам СПбФТНАЦ РАН, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Ж.І.Алфёравым.


На лекцыі прысутнічалі як навучэнцы, студэнты, аспіранты Цэнтра, так і навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, акадэмікі РАН. Лекцыя выклікала жывую цікавасць у слухачоў.

Санкт-Пецярбургскі фізіка-тэхналагічны навукова-адукацыйны цэнтр Расійскай Акадэміі навук з’яўляецца унікальнай установай, у структуру якой уваходзяць як навуковыя, так і адукацыйныя падраздзяленні, у т.л. ліцэй "Фізіка-тэхнічная школа", дзе навучаюцца адораныя дзеці. СПбФТНАЦ РАН ажыццяўляе сваю навуковую і адукацыйную дзейнасць у супрацоўніцтве з Фізіка-тэхнічным інстытутам імя А.Ф. Іофе РАН, Навукова-тэхналагічным цэнтрам мікраэлектронікі РАН, Акадэмічным фізіка-тэхналагічным універсітэтам РАН, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным політэхнічным універсітэтам, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным электратэхнічным універсітэтам і інш.

Лекторый СПбФТНАЦ РАН існуе з восені 1999 г. За гэты час вядучымі навукоўцамі і грамадскімі дзеячамі Расіі супрацоўнікам, студэнтам і навучэнцам Цэнтра прачытана больш за 100 лекцый. У якасці лектараў СПбФТНАЦ РАН выступалі Прэм’ер-міністр Расіі В.С. Чарнамырдзін, акадэмік Я.М.Прымакоў, акадэмік РАПН, прафесар С.П.Капіца, дырэктар Дзяржаўнага Эрмітажа, член-кар. РАН М.Б.Піятроўскі, дырэктар бібліятэкі РАН, акадэмік РАПН В.П.Лявонаў і інш.

З мэтай пашырэння навуковага супрацоўніцтва паміж Расіяй і Беларуссю Ж.І.Алфёравым была выказана прапанова аб правядзенні ў 2009 годзе РАН сумесна з НАН Беларусі на базе НББ міжнароднага семінара лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам