ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Святкуем Дзень беларускага пісьменства разам з бібліятэкай!
Кнігі пра Беларусь перададзены ў Літву

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у запісе відэафільма да 225-годдзя Расійскай нацыянальнай бібліятэкі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у запісе відэафільма да 225-годдзя Расійскай нацыянальнай бібліятэкі
Іншыя навіны

2020-ы год стаў для Расійскай нацыянальнай бібліятэкі юбілейным – найстарэйшая бібліятэка Расіі адзначае 225-годдзе з дня заснавання.

На працягу ўсёй сваёй гісторыі бібліятэка ўносіць значны ўклад у развіццё сусветнай кніжнай культуры, захаванне і папулярызацыю кніжнай спадчыны многіх краін свету.

Да знакавай даты расійскія калегі рыхтуюць відэафільм, у рамках якога дыпламаты, кіраўнікі нацыянальных бібліятэк, прафесійных бібліятэчных асацыяцый і іншых устаноў з усяго свету віншуюць бібліятэку-юбіляра, успамінаюць сумесныя праекты і жадаюць паспяховага развіцця.

У стварэнні відэафільма прыняў удзел і генеральны дырэктар беларускага “алмаза ведаў” Раман Матульскі.

У сваім віншаванні Раман Сцяпанавіч адзначыў выключную ролю, якую адыграла Расійская нацыянальная бібліятэка ў захаванні культурнай спадчыны Расіі і Беларусі, а таксама зрабіў акцэнт на доўгатэрміновым супрацоўніцтве, якое звязвае абедзве бібліятэкі ўжо шмат дзесяцігоддзяў.

Яшчэ раз віншуем калег з юбілеем і жадаем новых поспехаў! Хай любімая праца прыносіць радасць і натхненне!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам