ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыта рэгістрацыя на VIII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
Міністр культуры сустрэўся з калектывам Нацыянальнай бібліятэкі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на II Міжнароднай канферэнцыі “Кніга і чытанне ў лічбавую эпоху”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на II Міжнароднай канферэнцыі “Кніга і чытанне ў лічбавую эпоху”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Кніга і чытанне ў лічбавую эпоху”, якая адбылася 20–23 чэрвеня ў Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка).

Асноўнай мэтай мерапрыемства з’яўлялася павышэнне і ўмацаванне ў грамадскай свядомасці важнасці і актуальнасці праблемы падтрымкі і развіцця чытання ў дзяржавах – удзельніцах СНД.

Загадчыца аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў Вольга Скалабан выступіла з прэзентацыяй і дакладам “Развіццё віртуальных сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў перыяд пандэміі (на прыкладзе электроннай дастаўкі дакументаў)”, падзялілася вопытам працы бібліятэкі ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

На канферэнцыі традыцыйна абмяркоўваліся актуальныя праблемы і перспектывы палітыкі і дзейнасці па падтрымцы і развіцці чытання, якая праводзіцца ў кожнай краіне СНД, роля кнігі і чытання ў вырашэнні сацыяльна значных праблем, шляхі і сродкі павышэння сацыяльнай эфектыўнасці праграм і праектаў па папулярызацыі чытання, што рэалізуюцца ўстановамі адукацыі, бібліятэкамі, выдавецтвамі, арганізацыямі кніжнага гандлю, СМІ, а таксама развіццё міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў сферы папулярызацыі чытання і медыйна-інфармацыйнай пісьменнасці.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі найбуйнейшых бібліятэк, выдавецтваў, прадпрыемстваў кніжнага гандлю, органаў улады і ўстаноў у сферы навукі і адукацыі, мастацтва і культуры, камунікацыі і інфармацыі, грамадскіх арганізацый і бізнесу з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Украіны.

bishkek_2.jpg

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Міжрэгіянальны цэнтр бібліятэчнага супрацоўніцтва, Расійскі камітэт праграмы ЮНЕСКА “Інфармацыя для ўсіх” і Нацыянальная бібліятэка Кыргызскай Рэспублікі імя А. Асмонава пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД і Міністэрства культуры і турызму Кыргызскай Рэспублікі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам