ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музыка Усходу
Усходні маяк сталіцы

N - мадэль даўгалецця

N - мадэль даўгалецця
Іншыя навіны

10 чэрвеня а 17-ай гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе інфармацыйна-пазнавальная праграма "N - мадэль даўгалецця", арганізаваная ў рамках праекта "Кропка Адліку".


Мары аб даўгалецці ледзь не старэйшые за само чалавецтва. Аб спосабах і метадах падаўжэння жыцця напісаны мільёны кніг. Цяпер гэтым пытаннем актыўна займаецца навука, і поспехі яе сапраўды ўражваюць. Паралельна з развіццём медыцынскіх метадаў падаўжэння жыцця сення усё больш набірае сілу веданне рэзерваў і магчымасцяў чалавечай свядомасці і псіхікі.

Вядучыя праграмы: урач-рэфлексатэрапеўт, спецыяліст па нетрадыцыйнай медыцыне, Сяргей Корнеў і распрацоўшчык інтэрнэт-партала "Клуб самаразвіцця чалавека" Дзмітрый Тарасаў раскажуць удзельнікам аб наступных пытаннях:

  • у чым "сакрэт" даўгалецця;
  • як адысці ад фатальнасці ўзросту;
  • практычныя парады па выкарыстанні прыродных рэсурсаў.

Інфармацыйна-пазнавальная праграма прызначана для чытачоў і супрацоўнікаў бібліятэкі. Яна пройдзе ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305 Е, 3-ці паверх).

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам