ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
XVI Рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
N - мадэль даўгалецця

Музыка Усходу

Музыка Усходу
Іншыя навіны

З 3 чэрвеня па 17 ліпеня 2008 года ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць тэматычная выстаўка "Музыка Усходу".



Усходняя культура заўсёды цікавіла і будзе цікавіць чалавецтва. Яе неад’емным і самым яркім элементам з’яўляецца музыка.

Музыка Усходу... Шмат супярэчлівых асацыяцый узнікае ў свядомасці як толькі з’яўляецца гэты тэрмін, што ўключае ўсе пласты музычнай спадчыны ўсходніх народаў, – фальклор, прафесійную і культавую музыку. На Усходзе склаліся музычныя культуры, адрозныя адна ад адной па ўзроўні развіцця, гукавых сістэмах, сродках выражэння.

На выстаўцы экспануюцца кнігі, якія знаёмяць з музычнай культурай Індыі, Кітая, Японіі, В’етнама, Карэі і арабскіх краін. У ліку прадстаўленых выданняў – Гараховік А. «Музыкальная культура Индии», Менан Рагхава Р. «Звуки индийской музыки», «Музыка народов Азии и Африки», Еалян І. «Очерки арабской музыки», Вінаградаў В. «Классические традиции иранской музыки», Лян Я. «Азы пекинской оперы» і інш. Побач з кніжнымі выданнямі экспазіцыя знаёміць з публікацыямі з часопісаў «Культуры: диалог народов мира», «Азия и Африка сегодня», «Восточная коллекция», «Индия», «Музыкальная жизнь», «Курьер ЮНЕСКО», «Советская музыка», «Мелодия» і інш.

Шырока прадстаўлена на выстаўцы калекцыя нотных выданняў і аўдыёдакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод музычных твораў – «Усходняя калекцыя», «Арабская мелодыя», «Японская ваза», «Індыйскія замалёўкі», «Магамет», «Кітайскія народныя песні», «Collection of Chinese Violin Works», «Six Japanese Folk Songs», «Японскія песні» , «Песні В’етнама» , «Карэйскія народныя песні», «Ofra Haza», «Арабскія мелодыі», «Lama Karta», «Іран», «Tea Travel», «New Chinese Music», «Tso henguan», «В’етнам», «Hiroki Okano», «The Ondekoza», «Koku Nishimura», «Shomyo», «Gagaku», «Японская музыка Като», «New Japan Music» і шматлікія іншыя.

Выстаўка разлічана на шырокае кола наведвальнікаў.

Кантактны тэлефон: 293-27-52

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам