18 верасня ў музеі кнігі ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” для дзяцей і іх бацькоў адбыліся заняткі “Вандроўка з Францішкам”.
Францыск Скарына – адзін з самых яркіх і вядомых прадстаўнікоў беларускай культуры. Ён першым выдаў кнігу друкарскім спосабам і адкрыў новую эпоху ў культурным развіцці нашага народа.
На музейных занятках дзеці ў гульнявой форме вывучылі жыццёвы шлях і дзейнасць беларускага першадрукара, выканалі цікавыя творчыя заданні.
Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.