ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выпушчаны памятныя манеты да юбілею М. Багдановіча
Рэспубліканскі мультыпраект “Вянок Максіму”

Міжнародны семінар па рэстаўрацыі пісьмовых помнікаў

Міжнародны семінар па рэстаўрацыі пісьмовых помнікаў
Іншыя навіны

З 24 па 28 кастрычніка ў г. Ерэване (Рэспубліка Арменія) адбыўся семінар “Абліччы памяці: найноўшыя тэхналогіі захавання і ўзнаўлення рукапіснай і друкаванай спадчыны”.


Семінар быў арганізаваны Навукова-даследчым інстытутам старажытных рукапісаў імя Месропа Маштоца “Матэнадаран” пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Арменія і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД.

У семінары ўдзельнічалі рэстаўратары, захавальнікі фондаў, работнікі музеяў, бібліятэк, архівісты, спецыялісты ў галіне высокіх тэхналогій з краін СНД, Балтыі і шэрагу еўрапейскіх краін. У рабоце семінара ўзяла ўдзел супрацоўніца аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Палтаран Л.А., якая выступіла з дакладам “Механізаваны метад рэстаўрацыі, які прымяняецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі”.

Семінар стаў своеасаблівым курсам па ўдасканаленні маладых спецыялістаў, даў магчымасць абмяняцца вопытам і ведамі ў сферы найноўшых методык і тэхналогій, з прыцягненнем унікальнага рукапіснага і друкаванага збору Матэнадарана.

Падчас семінара спецыялісты абмеркавалі агульныя праблемы, шляхі і спосабы іх пераадолення, падзяліліся дасягненнямі і вопытам. Шмат увагі было адведзена практычнай частцы: у рамках семінара праводзіліся майстар-класы і круглыя сталы.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам