ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар-трэнінг для аўтараў навуковых публікацый
Адкрыццё Рэспубліканскай выстаўкі манументальнага мастацтва

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню бібліятэк

Іншыя навіны

15 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню бібліятэк.


Традыцыйна свята адкрые ўрачыстасць, прысвечаная Дню бібліятэк, якая адбудзецца на плошчы перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі каля помніка Ф. Скарыне а 12-й гадзіне.

У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў у сферы культуры і бібліятэчнай справы, прадстаўнікі бібліятэчнай грамадскасці з розных рэгіёнаў Беларусі. У праграме свята запланаваны тэатралізаваныя і харэаграфічныя нумары.

Да Дня бібліятэк прымеркавана адкрыццё выстаўкі “Сам сабе мастак”. Гэта сумесны праект Беларускай Бібліятэчнай Асацыяцыі і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выстаўка падрыхтавана па выніках конкурсу, які праводзіўся сярод супрацоўнікаў бібліятэк усіх рэгіёнаў краіны.

У экспазіцыю ўвайшло каля 70 работ, выкананых ў розных відах мастацтва – жывапісе, скульптуры, ткацтве, вышыўцы, дызайне адзежы, – таленавітымі і творчымі бібліятэкарамі.

Кампетэнтным журы былі адабраны лепшыя работы ў некалькіх намінацыях, пераможцы якіх атрымаюць узнагароды. Адкрыццё выстаўкі “Сам сабе мастак” адбудзецца а 13-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (уваход правы бакавы).

Выстаўка будзе доўжыцца да 14 кастрычніка 2011 г.

Тэлефоны для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам