ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Электронныя інфармацыйныя рэсурсы для бібліятэк Беларусі
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню бібліятэк

Семінар-трэнінг для аўтараў навуковых публікацый

Семінар-трэнінг для аўтараў навуковых публікацый
Іншыя навіны

13 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў семінар-трэнінг для аўтараў навуковых публікацый “Emerald для аўтараў: як апублікаваць свой артыкул у замежным навуковым часопісе”.


Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з ЗАТ “КОНЭК” і кампаніяй Emerald Group Publishing Ltd. У працы семінара-трэнінгу ўзялі ўдзел больш за 50 чалавек: аспіранты і магістранты, вучоныя навукова-даследчых устаноў, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, спецыялісты бібліятэк.

З паведамленнямі на семінары выступілі: рэгіянальны прадстаўнік кампаніі Emerald Group Publishing Ltd у краінах Усходняй Еўропы, Расіі і СНД Марцін Дэмбоўскі, кіраўнік аддзела электронных рэсурсаў ЗАТ “КОНЭК” Алена Яроніна, загадчыца сектара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Яўгенія Галіеўская.

Слухачы семінара былі азнаёмлены з інфармацыяй для аўтараў навуковых артыкулаў, размешчанай на сайтах сусветных выдавецтваў; атрымалі тлумачэнні па стандартах і патрабаваннях, якія прад'яўляюцца да навуковых публікацый, па парадку прыёму навуковых работ да публікацыі.

У рамках семінара таксама адбылася прэзентацыя электронных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў галіне навуковай інфармацыі.

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам