Падведзены вынікі XLIX Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2009», які адбыўся 4–5 мая.
У намінацыі “Лепшае навуковае выданне ” дыпломам III ступені адзначана выданне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ее Императорского Величества в белорусские наместничества: факсимильное издание, Санкт-Петербург, 1780”.
У намінацыі “Лепшы фотаальбом” дыплом прысуджаны фотаальбому “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” (выдавецтва “Беларусь”).
У конкурсе прынялі ўдзел 39 выдавецтваў і выдавецкіх арганізацый, якія прадставілі больш за 200 выданняў павышанай якасці па 23 намінацыях.