20 мая Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала афіцыйная дэлегацыя г. Бішкека Кыргызскай Рэспублікі на чале з мэрам горада Нарыманам Ташбалотавічам Цюлеевым.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ганаровых гасцей вітаў дырэктар Раман Сцяпанавіч Матульскі. Члены дэлегацыі пазнаёміліся з дзейнасцю ўстановы як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра рэспублікі, сістэмай работы з чытачамі, структурай чытальных залаў, архітэктурай новага будынка бібліятэкі, афармленнем яго інтэр’ераў, унікальнай калекцыяй рарытэтных выданняў.
Падчас экскурсіі госці мелі магчымасць палюбавацца прыгажосцю сталіцы з агляднай пляцоўкі бібліятэкі.