ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
ТІБО-2017. Е-Culture – электронная культура
23.00. Зорная “Бібліяноч-2017”

Марафон майстар-класаў

Марафон майстар-класаў
Іншыя Навіны

Запрашаем на ўнікальнае мерапрыемства – марафон майстар-класаў па папулярызацыі кніжнай культуры, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Чакаем калег і ўсіх зацікаўленых 27–28 красавіка.


Майстар-клас, што праводзіцца знаўцам сваёй справы, з’яўляецца адной з самых эфектыўных форм распаўсюджвання ўласнага вопыту, урокам вышэйшага прафесійнага майстэрства.

Марафон майстар-класаў – гэта ўнікальная магчымасць ў адным месцы ўбачыць і пачуць вядомых экспертаў, атрымаць адказы на актуальныя пытанні, абмяняцца інавацыйнымі ідэямі і напрацоўкамі, прадэманстраваць арыгінальнасць падыходаў, здольнасць да імправізацыі, гатоўнасць да пашырэння свайго вопыту.

Кніжную спадчыну можна пазнаваць творча і весела! Пра кнігу можна расказваць цікава і займальна! Даказаць гэта збіраюцца найлепшыя эксперты Беларусі на марафоне майстар-класаў.

Сваё прафесійнае майстэрства прадэманструюць бібліятэкі, музеі, галерэі і студыі.

Марафон майстар-класаў стартуе 27 красавіка а 10-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (зала адукацыйных тэхналогій, 3-ці паверх, пам. 346).

27 КРАСАВІКА 2017 ГОДА (ЧАЦВЕР)

10.20–10.30 Прывітальнае слова
АЛЕСЬ СУША, Нацыянальная бібліятэка Беларусі (Мінск)

10.30–11.40 «Играем в искусство»
САФІЯ САДОЎСКАЯ, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, дзіцячыя творчыя майстэрні галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск)

11.40–12.40 «Кипу детей солнца»
СВЯТЛАНА КРЫЛОВА, КІРЫЛ КІСЕЛЬ, Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна (Гомель)

12.40–14.00 «Кірылічная вязь»
АЛЯКСЕЙ КОВАЛЬ, ГАННА КУЛІКОВА, «Студыя каліграфіі Calligraphy.by» (Мінск)

14.50–16.00 Чтения «Чемодан историй» по книге Рози Лэм «Встреча»
НАТАЛЛЯ СТАНКЕВІЧ, АЛЕНА ПАСАДСКАЯ, ВОЛЬГА ЯКУБОВІЧ, Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В.П. Таўлая (Баранавічы)

16.00–17.00 «Райский сад»
СВЯТЛАНА ЛЯВОНЦЬЕВА, Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава (Ветка)

28 КРАСАВІКА 2017 ГОДА (ПЯТНІЦА)

10.10–11.10 «Книжкины одёжки»
СВЯТЛАНА ЛЯВОНЦЬЕВА, Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава (Ветка)

11.10–12.00 «Лепшыя сябры дзяцінства»
ВОЛЬГА ШУЛЬЧАНКА, вядучы навуковы супрацоўнік Музея беларускага кнігадрукавання Полоцкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (Полацк)

12.00–12.40 Книга «Лизелотта: охота на почтальона» Александра Штеффенсмайера
ГАЛІНА ЗАГОРСКАЯ, ТАЦЦЯНА ШЧАНОЎСКАЯ, АЛЕНА ШУЛЬЖЫК, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага (Брэст)

13.10–14.00 «Адкуль да нас прыйшла кніга»
ДАР’Я АСТРАГАЛОВАЯ, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (Мінск)

14.00–14.40 Культурна-асветніцкі праект «У госці да кніг»: ад ідэі да рэалізацыі
ТАЦЦЯНА САПЕГА, Нацыянальная бібліятэка Беларусі (Мінск)

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 82.

Навіны

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

1–14 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

16 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Бібліятэкарам