25 студзеня ў дзіцячым пакоі бібліятэкі прайшлі літаратурныя чытанні “Зімовая паэзія”.
Зіма ў вершах рускіх паэтаў задуменная і велічная. Яна, нібы сама каралева зімовага царства і валадарка завей і віхур, чаруе і вабіць сваёй прыгажосцю і пышнасцю. Прырода стаілася і спіць, схаваўшыся пад беласнежнае покрыва, а зіма вызваліла сілы вятроў і маразоў, што ахапілі ўвесь свет ледзянымі аковамі.
Радкі зімовых вершаў рускіх паэтаў напоўнены прыгажосцю і зачараваннем. Юныя ўдзельнікі мерапрыемства апынуліся ў чарадзейным свеце рускай паэзіі, прачытаўшы вершы Аляксандра Пушкіна, Афанасія Фета, Івана Буніна, Сяргея Ясеніна.
Натхніўшыся цудоўнымі паэтычнымі радкамі, дзеці намалявалі ілюстрацыі да прачытаных твораў. Падарункам для юных наведвальнікаў стала кніжачка з з вершамі пра зіму.