ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мышка Пік-Пік сабрала юных кнігазнаўцаў на творчую сустрэчу
Творчыя заняткі “Падарунак для капітана”

Лекцыя-канцэрт “Свяшчэнная трыяда класіцызму”

Лекцыя-канцэрт “Свяшчэнная трыяда класіцызму”
Іншыя навіны

26 лютага ў галерэі “Лабірынт” адбылася другая лекцыя-канцэрт з цыкла “Прагулкі скрозь стагоддзі” пад назвай “Свяшчэнная трыяда класіцызму”.

На гэты раз слухачы пазнаёміліся з творчасцю кампазітараў Гайдна, Моцарта, Бетховена, якія ўвайшлі ў гісторыю як венскія класікі. Гармонія, радасць, яснасць формы, высокі стыль музыкі, у якой багаты вобразны змест увасоблены ў простую, але дасканалую форму, – вось галоўныя рысы класіцызму.

1_Sv-triada-klas-zma.jpg

Лектар і вядучая Маргарыта Рукевіч таксама распавяла пра эпоху Асветы, гісторыю еўрапейскай культуры, звязанай з развіццём навуковай, філасофскай і грамадскай думкі. З дапамогай яркай прэзентацыі яна пазнаёміла прысутных з узорамі архітэктуры, жывапісу і моды таго часу, а таксама прывяла шмат цікавых фактаў пра жыццё трох геніяльных кампазітараў.

Канцэртная частка лекцыі дала магчымасць атрымаць асалоду ад музычных шэдэўраў вялікай трыяды: прагучалі санаты, перакладанні для фартэпіяна самых вядомых твораў, а скончыўся канцэрт выкананнем Оды “Да радасці” Л. ван Бетховена.

26 сакавіка а 15-й гадзіне прыхільнікаў класічнай музыкі чакаем на наступным канцэрце “Уводзіны ў рамантыку”.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

У бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка “Репрезентация современного искусства”

29 Вер 2023

29 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі сумесны кітайска-беларускі праект – зборнік “Репрезентация современного искусства”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людмілу Міхайлаўну Мыльнікаву!

29 Вер 2023

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Людміле Міхайлаўне – самыя шчырыя віншаванні і пажаданні даўгалецця, бадзёрасці і моцнага здароўя. Няхай будзе больш светлых дзён, прыемных сустрэч, любячых людзей і цёплых абдымкаў. Хай блізкія заўсёды будуць побач, дораць падтрымку і напаўняюць ваша жыццё радасцю і шчасцем!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Музычнае жыццё гарадоў Беларусі – Віцебск: па матэрыялах газет 1917–1922 гг. Частка 2. Кансерваторыя і іншыя падзеі

28 Вер 2023

У рамках папулярызацыі газетнага фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) і праекта “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны” працягваем знаёміць чытачоў з газетнымі артыкуламі, рэцэнзіямі, аб’явамі і іншымі матэрыяламі 1917–1922 гг. аб музычным жыцці гарадоў Беларусі.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Супрацоўнікі бібліятэкі наведалі Дні культуры Растоўскай вобласці

26 Вер 2023

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі ўзялі ўдзел у адкрыцці Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь. Урачыстасці прайшлі ў Палацы Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам