ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Магчымасць дакрануцца да казкі
ДАІ нагадвае аб неабходнасці выконваць правілы дарожнага руху!

Лекцыя “Аляксей Сапуноў – царкоўны гісторык”

Лекцыя “Аляксей Сапуноў – царкоўны гісторык”
Іншыя навіны

2 красавіка ў бібліятэцы прайшла адкрытая лекцыя “Аляксей Сапуноў – царкоўны гісторык”, якую прачытала прафесар, кандыдат гістарычных навук Валянціна Анатольеўна Цяплова.

Мерапрыемства адбылося ў межах выставы “Руплівец беларускай даўніны”, прымеркаванай да 170-годдзя з дня нараджэння гісторыка, археографа, краязнаўца Аляксея Парфёнавіча Сапунова.

Лектарка закранула важны аспект даследчыцкай дзейнасці віцебскага навукоўца, звязаны з царкоўнай гісторыяй краю. В.А. Цяплова распавяла пра велізарную ролю і значэнне, якую адыграў Аляксей Сапуноў у вывучэнні гісторыі праваслаўя на тэрыторыі Віцебшчыны і Полаччыны, прааналізавала выданні навукоўца гэтай тэматыкі і выявіла тэмы, якія былі ім найбольш распрацаваны. Была падкрэслена крыніцазнаўчая каштоўнасць прац даследчыка, акцэнт зроблены на такіх яго публікацыях, як “Краткий очерк исторических судеб Полоцкой епархии с древнейших времен до половины XIX в.” (змешчаны ў “Витебской старине”), “Судьба православия в Полоцкой епархии”, “Торжество православия” і інш.

Прафесар Цяплова адзначыла, што руплівая праца А.П. Сапунова – выдатны прыклад таго, як трэба вывучаць гісторыю царквы, яе святых і яе святынь.

Слухачамі лекцыі сталі студэнты Мінскай духоўнай акадэміі, а таксама ўсе зацікаўленыя, хто далучыўся да трансляцыі на Ютубе.

Запіс трансляцыі можна паглядзець тут.

Удзельнікі імпрэзы з цікавасцю пазнаёміліся з экспазіцыяй выставы “Руплівец беларускай даўніны”, якую можна наведаць у музеі кнігі да 2 мая 2021 г.

17 сакавіка 2021 г. ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся круглы стол на тэму “Аляксей Сапуноў: спадчына збіральніка віцебскай даўніны” (запіс анлайн-трансляцыі можна паглядзець тут).

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам