ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падарожжа па старонках мульцяшак
Душа адраджаецца ў сэрцах родных і блізкіх

Краязнаўчыя рэсурсы бібліятэк Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцей на віртуальнай пляцоўцы НББ (+ відэа)

Краязнаўчыя рэсурсы бібліятэк Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцей на віртуальнай пляцоўцы НББ (+ відэа)
Іншыя навіны

16–18 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося 3 вебінары з серыі “Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы публічных бібліятэк”.

Спецыялісты інфармацыйнага цэнтра НББ распавялі аб краязнаўчых рэсурсах, прадстаўленых у Рэгіянальных зводных электронных каталогах бібліятэк Беларусі і прадэманстравалі магчымасці новай анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”.

У працы вебінара аддалена прынялі ўдзел больш за 100 спецыялістаў з 22 бібліятэк Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцей.

Дакладчыкі:

  • Комлева Таццяна Рыгораўна – галоўны бібліёграф аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
    “Представление краеведческих ресурсов в Региональных сводных электронных каталогах”
  • Маліноўская Алена Мікалаеўна – загадчыца сектара фарміравання інфармацыйнай прадукцыі навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
    “Анлайн-энцыклапедыя «Беларусь у асобах і падзеях»”

    Тэхнічнае суправаджэнне:

    Андрэй Аляксандравіч Мацко – загадчык сектара сістэмнага адміністравання інфармацыйна-вылічальнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

    Дзякуй усім за працу!

    Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

  • Навіны

    Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

    30 Кра 2024

    30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

    30 Кра 2024

    Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

    23 Кра 2024

    18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

    30 Кра 2024

    Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

    Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

    29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

    30 Кра 2024

    Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

    Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

    Бібліятэкарам