9 снежня 2009 года а 17 гадзіне ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя электроннага выдання ”Книжное собрание рода Хрептовичей”.
Праект віртуальнай рэканструкцыі збору Храптовічаў здзейснены дзякуючы супрацоўніцтву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.І. Вярнадскага пры падтрымцы ЮНЕСКА.
Электроннае выданне ”Книжное собрание рода Хрептовичей” прысвечана радавой бібліятэцы графаў Іоахіма Літавора і Адама Храптовічаў, выдатных дзяржаўных, ваенных, палітычных і рэлігійных дзеячаў. Калекцыя збіралася на працягу ХVІІІ–ХІХ стст. і налічвае на дадзены момант больш за 2 000 экзэмпляраў кніг.
Сабраныя матэрыялы прадстаўляюць гісторыю аднаго з буйнейшых кніжных збораў Беларусі, садзейнічаюць вывучэнню дакументальнай спадчыны краіны, з’яўляюцца самабытым віртуальным вяртаннем калекцыі на радзіму.
Тэлефоны для даведак: 293-27-67, 293-27-81.
Е-mail: pr@nlb.by