ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Шлях да прафесійнай дасканаласці
Кніжны збор роду Храптовічаў

Роўныя магчымасці для інвалідаў

Роўныя магчымасці для інвалідаў
Іншыя навіны

З 1 снежня па 4 студзеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Роўныя магчымасці для інвалідаў: нацыянальны і міжнародны вопыт”.


Выстаўка прысвечана Міжнароднаму дню інвалідаў, абвешчанаму Генеральнай Асамблеяй ААН у 1992 годзе (рэзалюцыя 47/3) у ходзе правядзення Дзесяцігоддзя інвалідаў ААН (1983–1992) і штогод адзначаецца 3 снежня.

Сёння ў свеце налічваецца каля 650 млн інвалідаў, што складае каля 10 працэнтаў насельніцтва. Па даных Праграмы развіцця ААН (ПРААН), на долю краін, што развіваюцца, прыпадае 80 працэнтаў інвалідаў, а па апошніх ацэнках Сусветнага банка, інваліды ў гэтых краінах складаюць парадка 20 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва. Многія інваліды па-ранейшаму сутыкаюцца з праблемамі, якія перашкаджаюць іх удзелу ў жыцці грамадства і практычна выключаюць іх з яго. Нярэдка яны становяцца ахвярамі дыскрымінацыі і не маюць магчымасці карыстацца такімі асноўнымі правамі чалавека, як права на ежу, адукацыю, занятасць, ахову рэпрадуктыўнага здароўя і доступ да медыцынскіх паслуг.

Штогод правядзенне Міжнароднага дня інвалідаў накіравана на прыцягненне ўвагі да іх праблем, абарону іх годнасці, праў і дабрабыту, а таксама на разуменне грамадствам пераваг, якія яно адтымае ад удзелу інвалідаў у палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным жыцці.

Гэты Дзень дае імпульс дзейнасці міжнародных, урадавых і няўрадавых устаноў па далейшай распрацоўцы і ўжыванні міжнародных норм і стандартаў у адносінах да інвалідаў. Гэта дзейнасць мусіць быць накіравана на забеспячэнне поўнай рэалізацыі інвалідамі праў чалавека на аснове іх удзелу ў жыцці грамадства і справядлівасці, як прадугледжана Сусветнай праграмай дзеянняў у адносінах да інвалідаўі Стандарнымі правіламі забеспячэння роўных магчымасцей для інвалідаў.

Дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь адносна інвалідаў накіравана на здзяйсненне эфектыўных мер па іх сацыяльнай ахове, забеспячэнні роўнасці і паўнапраўнага ўдзелу ў жыцці грамадства. У нашай краіне жыве каля 510 000 інвалідаў, у тым ліку каля 30 000 дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў (5,2 % ад агульнай колькасці насельніцтва).

Інваліды Беларусі валодаюць усёй паўнатой палітычных, сацыяльна-эканамічных і асабістых праў і свабод, замацаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ў законах “Аб сацыяльнай ахове інвалідаў ў Рэспубліцы Беларусь” і “Аб прадухіленні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў”. Рэалізацыя артыкулаў законаў прадугледжвае поўную інтэграцыю гэтай катэгорыі грамадзян у сферу занятасці і прадастаўленне ім роўных магчымасцей у грамадстве, у першую чаргу на рынку працы.

Дзяржавай і мясцовымі органамі кіравання прадугледжаны шэраг мер сацыяльнай аховы інвалідаў: ільготы па падатках і плацяжах, медыцынскім абслугоўванні, працы, у галіне адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі.

Прапанаваная выстаўка налічвае каля 60 дакументаў на рускай, французскай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш).

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Інваліды і грамадства: агульныя пытанні;
  • Міжнародныя нормы і стандарты ў адносінах да інвалідаў, правы інвалідаў;
  • Сацыяльная ахова і адукацыя інвалідаў;
  • Праблемы дзіцячай інваліднасці;
  • Медыцынская і псіхалагічная рэабілітацыя інвалідаў;
  • Прававыя гарантыі сацыяльнай аховы інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка зацікавіць інвалідаў і спецыялістаў у галіне сацыяльнай палітыкі і сацыяльнай работы, работнікаў службы сацыяльнай аховы насельніцтва, сацыёлагаў, студэнтаў і выкладчыкаў.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Інфармацыя аб правядзенні Міжнароднага дня інвалідаў, яго тэматыцы

Фонд добраахвотных узносаў ААН для інвалідаў *

Human Functioning and Disability * – Статыстычнае бюро ААН

Disability Programme * – Эканамічная і сацыяльная камісія ААН для Азіі і Ціхага акіяна

Database on the Rural Disabled * – Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН

Міжнародная арганізацыя працы

Кіраванне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (КВКПЧ)

ЮНЕСКА

Special Needs Education *

Сусветны банк

Сусветная арганізацыя аховы здароўя

* – толькі на англійская мове.

Навіны

У Маскве адкрылася выстаўка “Сімяон, сын Полацка”

13 Сне 2019

12 снежня ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адкрылася кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Сімяон, сын Полацка”, прысвечаная 390-годдзю з дня нараджэння дзяржаўнага, царкоўнага і культурнага дзеяча Беларусі і Расіі.

Кніжныя выстаўкі

“Школа даследчыка” навучыць, дзе і як шукаць літаратуру

13 Сне 2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі валодае шырокім спектрам электронных інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць не толькі нашы фонды і фонды іншых бібліятэк, але і дзясяткі мільёнаў лепшых сусветных публікацый з ліцэнзійных баз даных.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Доўгая дарога да дома Караткевіча

13 Сне 2019

Адзін з найзначнейшых юбілеяў, якія будуць адзначацца ў надыходзячым 2020-м — 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Як налета збіраюцца ўшанаваць памяць аб славутым земляку на ягонай малой радзіме — пакрысе высвятляецца ўжо сёння.

Навіны бібліятэк

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае феномен “Паўлінкі” Купалаўскага тэатра

12 Сне 2019

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае тэатральны феномен спектакля “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Такую прапанову сёння падтрымаў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, паведамілі ў Мінкульце.

Навіны бібліятэк

Пра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе

11 Сне 2019

“Я не самотны, я кнігу маю…” – невыпадкова радок з верша Максіма Багдановіча прагучаў на ўрачыстай прэзентацыі кнігі журналіста Вольгі Паўлючэнкі “Малюнак пад кніжнай вокладкай”, якая адбылася 10 снежня ў бібліятэцы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111