Гэта 76 сучасных выданняў, прысвечаных гісторыі, культуры, адукацыі, навуцы і спорту краін – суседзяў, партнёраў нашай краіны на міжнароднай арэне.
Выданні будуць у адкрытым доступе ў пачатку 2020 года на выставе новых паступленняў (пам. 253), затым яны будуць накіраваны ў аддзел кнігазахавання. Іх заказ стане магчымы з дапамогай электроннага каталога Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам камплектавання фондаў.