ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Гісторыя і традыцыі беларускай навукі
Слова гучыць праз стагоддзi

Кніга збірае сяброў

Кніга збірае сяброў
Іншыя навіны

23 сакавіка ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй у рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі “Кніга збірае сяброў”.


Акцыя прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, 750-годдзю горада Магілёва і Году навукі. Шматлікія мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню і папулярызацыі спрыяльнага іміджу бібліятэкі.

Урачыстае адкрыццё атрымалася яркім, цікавым і насычаным. У ім прынялі ўдзел дзіцячыя творчыя калектывы горада Магілёва. Дырэктар Магілёўскай абласной бібліятэкі Ілона Уладзіміраўна Сарокіна ўручыла юным карыстальнікам дыпломы “Лепшы чытач 2016 года”.

Загадчык сектара навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Андрэеўна Сапега правяла для дзяцей культурна-асветніцкія заняткі “Францыск Скарына – наш слаўны першадрукар”.

У гэты ж дзень таксама адбыўся бібліямарафон “Землякі чытаюць Я. Купалу і Я. Коласа” з удзелам магілёўскіх паэтаў, навучэнцаў вучэбных устаноў горада, інфармацыйная гадзіна “Я з вогненнай вёскі….” да 90-годдзя Алеся Адамовіча і іншыя мерапрыемствы.

У бібліятэцы арганізаваны выстаўкі:

да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання:

  • “Імя яго гучыць у стагоддзях” (Ф. Скарына)

да 750-годдзя горада Магілёва:

  • “Горад – змагар, патрыёт, працаўнік”
  • “Город, устремленный в завтра” (гісторыя, сучаснасць і перспектывы развіцця)
  • “Великое наследие храня” (да 150-годдзя заснавання Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р. Раманава)
  • “Знайсці ў звычайным прыгажосць” (да 35-годдзя адкрыцця Магілёўскага мастацкага музея В.К. Бялыніцкага-Бірулі)
  • творчыя работы цыкла “Горад майстроў”

да Года навукі:

  • “От безумных идей до великих открытий” – выданні пра Нобелеўскую прэмію і яе лаўрэатаў, гісторыю стварэння пэўных прыбораў, машын і прадметаў, гісторыю дзіцячых вынаходак, якія выкарыстоўваюцца цяпер, – ахоўныя навушнікі ад холаду, фруктовы лёд, шрыфт Брайля, пластылін, магнітныя налепкі
  • “За рулем машины времени” – навукова-папулярныя кнігі пра загадкі вялікіх дзяржаў, таямніцы жыцця людзей далёкага мінулага, палкаводцаў і цароў, пра рытуалы і традыцыі, адносіны да ежы і г.д.
  • “Свет научения книжного” – выданні ХІХ – першай паловы ХХ ст. па розных галінах навукі, напісаныя вядомымі вучонымі, прысвечаныя вядомым даследчыкам; навуковыя кнігі, выдадзеныя на тэрыторыі Беларусі
  • “Магілёўшчына: сузор’е дзеячаў навукі” – вучоныя-землякі, якія ў розныя часы зрабілі значны ўклад у развіццё навуковай думкі ў розных галінах ведаў.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам