ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Навука навобмацак: экспанаты музея “Элемента” ўжо ў адкрытым доступе!
Кніга збірае сяброў

Гісторыя і традыцыі беларускай навукі

Гісторыя і традыцыі беларускай навукі
Іншыя навіны

З 24 сакавіка па 14 жніўня ў бібліятэцы (3-ці паверх, кальцавы калідор) арганізавана кніжная выстаўка “Гісторыя і традыцыі беларускай навукі”, прысвечаная Году навукі.


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 снежня 2016 года Указ “Об объявлении 2017 года Годом науки”. Асноўнай мэтай гэтага рашэння з’яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

Высокі інтэлектуальны патэнцыял нашай нацыі прызнаны сусветнай супольнасцю. Дзякуючы таленту і творчай ініцыятыве лепшых прадстаўнікоў беларускага народа 19 кастрычніка 1928 года была створана Акадэмія навук. Сёння Нацыянальная акадэмія навук Беларусі з’яўляецца галоўным навуковым цэнтрам краіны, які працягвае лепшыя традыцыі развіцця даследаванняў на карысць сацыяльна-эканамічнага і духоўна-культурнага прагрэсу беларускага народа.

На кніжнай выстаўцы “Гісторыя і традыцыі беларускай навукі” прадстаўлена каля 300 дакументаў. Экспазіцыя складаецца з наступых раздзелаў:

  • З гісторыі беларускай навукі.
  • Людзі беларускай навукі.
  • Навуковыя ўстановы і прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь.
  • Моладзь у навуцы.
  • Беларуская навука на шляху ў будучыню.

У прадстаўленых выданнях раздзела “З гісторыі беларускай навукі” аналізуецца цяперашні стан і гісторыя развіцця навукі ў нашай краіне, дынаміка міжнароднага супрацоўніцтва Акадэміі навук Беларусі. Тут прадстаўлены таксама гісторыка-дакументальны летапіс Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 1928 па 2008 год, у якім асвятляюцца асноўныя змены яе навукова-арганізацыйнай структуры, змяшчаюцца звесткі пра прысуджэнне ўзнагарод і пра найважнейшыя дасягненні беларускіх вучоных.

Раздзел выстаўкі “Людзі беларускай навукі” ўключае кнігі пра жыццё і дзейнасць вядомых вучоных, якія зрабілі важкі ўклад у арганізацыю і развіццё навукі нашай дзяржавы. Кнігі гэтай серыі змяшчаюць асабістыя фатаграфіі, успаміны сучаснікаў, калег, вучняў і сваякоў пра знакамітых вучоных, якія многія гады працавалі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Фундаментальныя выданні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пра вядучыя інстытуты, навукова-вытворчыя прадпрыемствы і іх навуковыя даследаванні прадстаўлены ў раздзеле “Навуковыя ўстановы і прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь”.

Выстаўка будзе цікавая шырокаму кругу чытачоў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам