ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кліч роднага берага
У трыдзявятым царстве...

Кніга – лепшы сябар

Кніга – лепшы сябар
Іншыя Навіны

16 верасня ў дзіцячым пакоі прайшло святочнае мерапрыемства “Кніга – лепшы сябар”, прысвечанае Дню бібліятэк.


Дзеці здзейснілі цудоўнае падарожжа па кніжным царстве. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі актыўны ўдзел у літаратурнай віктарыне “Адгадай-ка”, пад час якой паказалі веданне любімых казак і казачных герояў. Уважлівасць і кемлівасць дзеці праявілі ў конкурсе “Чатыры словы”.

Напрыканцы свята кожны юны ўдзельнік зрабіў сваімі рукамі кніжку-размалёўку. А гульня “Што любіць кніга?” нагадала дзецям як трэба асцярожна адносіцца да кніг.

Спрыяльная абстаноўка і сяброўскія зносіны зрабілі свята вясёлым і незабыўным.

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам