ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Стартаваў летні курс заняткаў “У госці да кніг”
Хто ўваходзіў у літаратурную багему пачатку 1930-х гадоў

ХХV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні

ХХV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні
Іншыя навіны

30–31 мая ў Мінску адбыліся юбілейныя ХХV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні на тэму “Спадчына святых Кірыла і Мяфодзія ў сусветнай духоўнай культуры”.

Штогадовыя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні вось ужо на працягу чвэрці стагоддзя аб'ядноўваюць спецыялістаў з Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа, якія працуюць у галіне багаслоўя, гісторыі, філасофіі, рэлігіязнаўства і іншых гуманітарных дысцыплін.

За гэты час канферэнцыя стала прызнанай пляцоўкай міжкультурнага і царкоўна-дзяржаўнага дыялогу.

Арганізатарамі форуму выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларуская праваслаўная царква, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Інстытут тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, міжнароднае грамадскае аб'яднанне “Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірыла”.

У рамках Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў 30–31 мая ў Цэнтральнай бібліятэцы Беларускага экзархата адбылася чарговая штогадовая навукова-практычная канферэнцыя “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга”.

У яе рабоце прынялі ўдзел больш за 65 прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі: кіраўнікі і спецыялісты публічных і парафіяльных бібліятэк, бібліятэк устаноў адукацыі, педагогі, пісьменнікі і святары.

На канферэнцыі прысутнічалі і спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: Вячаслаў Брычкоўскі, загадчык сектара аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння, кандыдат тэхнічных навук; Вольга Рынкевіч, галоўны бібліятэкар НДА бібліятэказнаўства; Вольга Сабалеўская, галоўны бібліятэкар аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння, і Кацярына Седнева, вядучы бібліятэкар НДА бібліятэказнаўства.

Вячаслаў Брычкоўскі ў дакладзе “Тэматычны сайт «Беларусь у інфармацыйнай прасторы» як даведнік па нацыянальных анлайн-рэсурсах” азнаёміў удзельнікаў канферэнцыі з актуальнымі інфармацыйнымі рэсурсамі, генерыраванымі спецыялістамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Вольга Рынкевіч у дакладзе “З гісторыі асветніцкай дзейнасці бібліятэк Беларусі” акрэсліла праблемы развіцця асветніцкай функцыі бібліятэк Беларусі ў перыяд з першай паловы XIX да пачатку XX ст.

Матэрыял прадстаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам