ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Праект “У госці да кніг” у Магілёве
Відэаканферэнцыя да 25-годдзя ўтварэння СНД

Канферэнцыя “Віцебскі край”

Канферэнцыя “Віцебскі край”
Іншыя навіны

24 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Віцебскі край”, прысвечаная 385-годдзю выхаду з друку “Букваря” Спірыдона Собаля.


Арганізатары канферэнцыі – ДУ “Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна”, УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава” (кафедра гісторыі Беларусі), УК “Віцебскі абласны краязнаўчы музей”.

На пленарным пасяджэнні канферэнцыі прагучалі даклады:

“Два спісы Кнігі прывілеяў Віцебска з Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы” (Аляксандр Барысавіч Доўнар, загадчык аддзела археаграфіі і крыніцазнаўства Інстытута гісторыі НАН Беларусі, к. г. н.),

“Пытанне пра дату заснавання Віцебска ў гістарыяграфіі (другая палова XVIII – пачатак ХХІ ст.)” (Анатоль Мікалаевіч Дулаў, загадчык кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П.М. Машэрава, к. г. н., дацэнт),

“Восстановление разрушенных культовых объектов Витебска: история и перспективы” (Юрчак Дзяніс Валер’евіч, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, к. г. н.),

“Кутеинская лавра – духовно-просветительский центр в XVII веке” (Галіна Андрэеўна Юркевіч, бібліятэкар бібліятэкі Свята-Богаяўленскага Куцеінскага мужчынскага манастыра).

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прынялі ўдзел у секцыйных пасяджэннях канферэнцыі з дакладамі:

“Железнодорожное строительство в военном городке Боровка Лепельского района: неизвестные страницы истории” (Андрэй Леанідавіч Бараноўскі, галоўны бібліёграф НДА бібліяграфіі),

“Праектная дзейнасць як сродак захавання і папулярызацыі кніжнай спадчыны” (Кацярына Аляксандраўна Лапотка, вядучы метадыст сектара навукова-праектнай работы НДА кнігазнаўства),

“Серыі заняткаў праекта «У госці да кніг»: інавацыі і вынікі рэалізацыі” (Таццяна Андрэеўна Сапега, загадчык сектара навукова-праектнай работы НДА кнігазнаўства).

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам