ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Канферэнцыя “Віцебскі край”
“І зорка гарыць, і не вяне вянок”

Відэаканферэнцыя да 25-годдзя ўтварэння СНД

Відэаканферэнцыя да 25-годдзя ўтварэння СНД
Іншыя навіны

24 лістапада супрацоўнікі бібліятэкі прынялі ўдзел у міжнароднай відэаканферэнцыі “Шляхі развіцця бібліятэк Садружнасці за 25 гадоў”.


У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі кіраўнікі і спецыялісты Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан і Нацыянальнай бібліятэкі Узбекістана імя Алішэра Наваі.

Арганізатарам канферэнцыі выступіла некамерцыйнае партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”.

Галіна Анатольеўна Райкова, загадчыца аддзела міжбібліятэчнага ўзаемадзеяння з бібліятэкамі Расіі і СНД Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, генеральны дырэктар некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”, павітала ўдзельнікаў і прадставіла кароткі агляд дзейнасці нацыянальных бібліятэк краін СНД.

Дасягненні бібліятэчнай галіны Рэспублікі Беларусь за мінулыя 25 гадоў асвятліла ў сваім выступленні Марына Георгіеўна Пшыбытка, загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Пра развіццё інфармацыйна-бібліятэчнай сферы Рэспублікі Узбекістан расказала Вераніка Сяргееўна Палякова, кіраўнік навукова-метадычнай і даследчай службы Нацыянальнай бібліятэкі Узбекістана імя Алішэра Наваі.

Рустам Абдрашытавіч Ахметжанаў, інжынер-праграміст службы ўпраўлення электроннымі рэсурсамі Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан, апісаў праекты, якія рэалізуюцца ў бібліятэках краіны.

Удзельнікі падзяліліся назапашаным вопытам, абмеркавалі далейшыя шляхі ўзаемадзеяння і падкрэслілі неабходнасць развіцця супрацоўніцтва бібліятэк краін СНД, у тым ліку пасродкам правядзення сумесных мерапрыемстваў у анлайн-рэжыме.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам