ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віртуальная чытальная зала ў Гродне
Беларусь і ЮНЕСКА: 65 гадоў супрацоўніцтва

Канферэнцыя “Архівы, бібліятэкі і музеі як інстытуты сацыяльнай памяці чалавецтва”

Канферэнцыя “Архівы, бібліятэкі і музеі як інстытуты сацыяльнай памяці чалавецтва”
Іншыя навіны

27–28 мая ў Мінску адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Архівы, бібліятэкі і музеі як інстытуты сацыяльнай памяці чалавецтва”.

Арганізатарамі выступілі Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навукова-практычнае мерапрыемства прысвечана абмеркаванню трансфармацый, якія адбываюцца ў сучасным свеце ў архівах, бібліятэках і музеях. Актыўнае развіццё інфармацыйных тэхналогій і інтэрнэту закранае не толькі формы зносін з карыстальнікамі, але і метады работы з тэкстамі дакументаў. Адказваючы на выклікі часу, архівы, бібліятэкі і музеі трансфармуюцца, але пры гэтым іх роля і значэнне як інстытутаў сацыяльнай памяці чалавецтва застаюцца нязменна важнымі і культураўтвараючымі. Форум уяўляе сабой адно з першых мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь, арганізаванае для комплекснага разгляду праблемы дакументаў, што захоўваюцца ў архівах, бібліятэках і музеях.

Пленарнае пасяджэнне і работа адной з секцый пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Работа дзвюх іншых секцый ладзіцца на базе гістарычнага факультэта БДУ. Пленарнае пасяджэнне пачнецца 27 мая а 10-ай гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх, пам. 346).

У рабоце канферэнцыі возьмуць удзел звыш 60 вучоных з Беларусі, Расіі, Украіны і Мальты. Падчас секцыйных пасяджэнняў удзельнікі з навуковага пункту гледжання ацэняць ролю архіваў, бібліятэк і музеяў у фарміраванні гістарычнай памяці. На працягу двух дзён на базе Нацыянальнай бібліятэкі і гістарычнага факультэта БДУ плануецца работа па наступных напрамках:

  • Дакументальная спадчына як інфармацыйны рэсурс грамадства.
  • Лічбавая трансфармацыя і інстытуты памяці.
  • Змена запытаў да анлайнавых рэсурсаў архіваў, бібліятэк і музеяў.
  • Праблема ўзаемаадносін карыстальнікаў і захавальнікаў інфармацыі.
  • Размыванне межаў бібліятэк, архіваў, музеяў (архівы-музеі, бібліятэкі-архівы, бібліятэкі-музеі, медыятэкі і г.д).

Інфармацыйнае пісьмо

Праграма канферэнцыі

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам