ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Канферэнцыя “Архівы, бібліятэкі і музеі як інстытуты сацыяльнай памяці чалавецтва”
Сустрэча з адвакатам Ірынай Несцяровіч

Беларусь і ЮНЕСКА: 65 гадоў супрацоўніцтва

Беларусь і ЮНЕСКА: 65 гадоў супрацоўніцтва
Іншыя навіны

23 мая ў бібліятэцы прайшло ўрачыстае пасяджэнне Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.

Юбілей уступлення Беларусі ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) – знакавая падзея, якая дазваляе прадэманстраваць вынікі плённага супрацоўніцтва.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь, старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Уладзімір Макей, намеснік каардынатара нацыянальных камісій сектара знешніх сувязей ЮНЕСКА Асель Уцегенава, прадстаўнікі сферы культуры і адукацыі, замежныя дэлегаты, СМІ і грамадскасць.

Для гасцей была падрыхтавана выстаўка "ЮНЕСКА і Беларусь: 65 гадоў паспяховага супрацоўніцтва". Жадаючыя маглі азнаёміцца з фотаздымкамі і архіўнымі матэрыяламі са збораў Цэнтра гісторыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і беларускай дыпламатычнай службы, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выдавецтва “Чатыры чвэрці”, Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА, асабістых архіваў П.П. Латушка і У.Р. Шчаснага. На выставачных стэндах была прадстаўлена інфармацыя аб беларускіх аб’ектах Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У рамках мерапрыемства першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава прэзентавала віртуальны праект “ЮНЕСКА і Беларусь: вехі супрацоўніцтва”. Рэсурс, размешчаны на афіцыйнай старонцы бібліятэкі, раскрывае важнейшыя напрамкі партнёрства краіны з міжнароднай арганізацыяй.

Цеснае супрацоўніцтва з ЮНЕСКА Нацыянальная бібліятэка вядзе з моманту атрымання статусу дэпазітарыя ў 1956 годзе. Па гэты дзень галоўнае кнігасховішча краіны займаецца фармаваннем, захоўваннем і папулярызацыяй калекцыі матэрыялаў ЮНЕСКА і яе шматлікіх камісій, прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах арганізацыі. У 2018 годзе бібліятэка была ўзнагароджана дыпломам Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА за значны ўклад у захаванне беларускай культурнай спадчыны і актыўную дзейнасць у сферы міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам