ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Працяг “Залатой калекцыі...”
У гасцях у восені

Кампетэнтнасць чытача і прэстыж літаратуры: што яшчэ абмяркоўвалі ў Нацыянальнай бібліятэцы?

Кампетэнтнасць чытача і прэстыж літаратуры: што яшчэ абмяркоўвалі ў Нацыянальнай бібліятэцы?
Іншыя навіны

17 лістапада ў межах рэспубліканскага інфармацыйна-асветніцкага праекта “КнігаСвет” у бібліятэцы адбылася рэспубліканская чытацкая сесія “Чытач – гэта культурны статус: расцём з «КнігаСветам»”.


Мерапрыемства арганізавана Нацыянальным інстытутам адукацыі, Выдавецкім домам “Звязда”, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, рэдакцыяй “Настаўніцкай газеты” пры падтрымцы Беларускай праваслаўнай царквы.

Пісьменнікі і педагогі, выдаўцы і вучоныя, супрацоўнікі ўстаноў культуры, навучэнцы школ, студэнты каледжаў і ВНУ – чытацкая сесія сабрала ў Нацыянальнай бібліятэцы ўсіх, хто зацікаўлены ў росце прэстыжнасці чытання і літаратуры як нацыянальнай культурнай каштоўнасці.

На адкрыцці мерапрыемства з прывітальным словам выступіў старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін.

Працягам сустрэчы стала пленарнае пасяджэнне, на якім прагучалі даклады намесніка дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандра Сушы (“Педагагічны патэнцыял кніжнай спадчыны Францыска Скарыны”), члена прэзідыума Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы Анатолія Андрэева (“«Пастылая свабода» і вялікая лічбавая рэвалюцыя”) і галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць” Святланы Воцінавай (“Часопіс «Маладосць» і школа: формы супрацоўніцтва рэдакцыі і настаўнікаў”).

У межах сесіі прайшлі прэзентацыя інтэрнэт-рэсурсу “КнiгаСвет” і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў віртуальнай выстаўкі “Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа”.

Падчас працы пяці секцый адбыліся адкрытыя дыскусіі па тэмах: “Новае пакаленне – новыя тэхналогіі матывацыі да чытання”, “Сучасная літаратура, крытыка і літаратуразнаўства: узаемадзеянне і ўзаемаўплыў”, “Роля і магчымасці музеяў, галерэй, тэатраў у фарміраванні чытацкай культуры беларускага грамадства”, “Медыяадукацыя як інавацыйная прастора фарміравання кампетэнтнага чытача”.

На секцыі “Роля і магчымасці сучасных бібліятэк у фарміраванні чытацкай культуры беларускага грамадства” з дакладам “Фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі” выступіла загадчыца аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Тулупава.

Завяршылася рэспубліканская чытацкая сесія выніковым пасяджэннем круглага стала пад назвай “Да жывога слова”.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам