ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Цырымонія перадачы кніг у дар Венесуэле
Запрашаем аўтараў да супрацоўніцтва

Калядны дабрачынны баль кнігі

Калядны дабрачынны баль кнігі
Іншыя навіны

12 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Калядны дабрачынны баль кнігі і аўкцыён кнігі, арганізаваныя Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


Дабрачынныя мерапрыемствы прайшлі ў рамках традыцыйнай у рэспубліцы навагодняй акцыі “Нашы дзеці”.

Адкрыла баль першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, падзякаваўшы ўсім прысутным ад імя Міністэрства інфармацыі за водгук і ўдзел у аўкцыёне. “Ідэя правядзення дабрачыннага ўрачыстага балю кнігі нарадзілася ў Год кнігі. Мы ўпэўнены, што кніга прыносіць дабро, а пад Новы год яшчэ і цуды. Летась атрыманыя на аўкцыёне грошы пайшлі на дапамогу выхаванцам Гарадзішчанскага дома-інтэрната”, – расказала яна.

Пасля ўрачыстых прывітанняў увазе ўдзельнікаў аўкцыёну быў прадстаўлены галоўны элемент любога балю – вальс, які выканалі запрошаныя артысты.

На таргі дабрачыннага аўкцыёну было выстаўлена 43 лоты. Варта адзначыць, што ў выніку з малатка сышло на адзін больш: апошні лот нечакана прапанаваў удзельнік аўкцыёну, аўтар лота пад назвай “Русская Атлантида”. Незапланаваны лот дабавіў у дабрачынны фонд аўкцыёну два мільёны шэсцьсот тысяч беларускіх рублёў. У цэлым жа ўдзельнікі падарылі дзецям больш за 50 мільёнаў беларускіх рублёў.

На аўкцыён былі выстаўлены рарытэтныя выданні, кнігі з аўтографамі аўтараў, аўдыякніжкі, а таксама некаторыя ўнікальныя выданні, якіх няма ў продажы. Так, сярод лотаў былі прадстаўлены факсіміле “Баркалабаўскага летапісу”, выданне, якое расказвае пра жыццё Ефрасінні Полацкай, кнігі пра Вялікую Айчынную вайну “Никогда не забудем”, “Наша Победа”, “Беларусь – Москва”, аўтарскія выданні Мікалая Чаргінца, Уладзіміра Пракапцова, Тамары Лісіцкай, дзецішчы выдавецтваў Беларускага экзархата, “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі” і “Чатыры чвэрці”.

Музычныя паўзы запоўнілі лірычныя кампазіцыі ў выкананні сясцёр Алены і Нінэль Карповіч, Эдуарда Мартынюка, легендарнага беларускага вакальнага ансамбля “Чысты голас”, а таксама маленькіх артыстаў Цэнтра эстраднага мастацтва імя У. Мулявіна пад кіраўніцтвам С. Стацэнка.

   

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам