ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пясняр жыцця народнага
Калядны дабрачынны баль кнігі

Цырымонія перадачы кніг у дар Венесуэле

Цырымонія перадачы кніг у дар Венесуэле
Іншыя навіны

12 снежня адбылася цырымонія перадачы ў дар калекцыі беларускіх кніг Нацыянальнай бібліятэцы Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла і калядны канцэрт Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя С. Балівара.


Цырымонія прайшла ў рамках міжнароднага праекта “Беларусь сёння”.

На яе адкрыцці ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі першы намеснік дырэктара Алена Далгаполава адзначыла важнасць правядзення акцыі для папулярызацыі беларускай культуры, аднак асаблівую ўвагу надала 15-гадовай гісторыі супрацоўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з Пасольствам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь. “За гэты перыяд праведзена шмат сумесных мерапрыемстваў і культурных акцый. У бібліятэцы захоўваецца каля 250 кніг, перададзеных венесуэльскімі партнёрамі, і мы перад імі ў даўгу”, – адзначыла Алена Далгаполава, перадаючы ў дар калекцыю беларускіх кніг для Нацыянальнай бібліятэкі Венесуэлы Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Амерыка Дыясу Нуньесу.

У сваю чаргу пасол сардэчна падзякаваў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі за каштоўны падарунак, “які дазволіць лепш узнаць культуру Рэспублікі Беларусь”. “Мы лічым народную дыпламатыю вельмі значнай у нашай рабоце. Культура адыгрывае важную ролю ў гэтай народнай дыпламатыі”, – падкрэсліў Амерыка Дыяс Нуньес і прадставіў увазе прысутных канцэрт, падрыхтаваны моладдзю, якую цікавіць культура Венесуэлы, – выхаванцамі Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара.

Канцэрт пазнаёміў гледачоў з венесуэльскай культурай, парадаваўшы яскравымі песнямі, тэатралізаванымі танцамі з выдатным аркестравым суправаджэннем і мноствам рознахарактарных музычных твораў.

Міжнародны праект “Беларусь сёння” ўжо на працягу некалькіх гадоў рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Мэта дадзенага праекта – папулярызацыя Беларусі і беларускай літаратуры за мяжой. У рамках праекта Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадае ў найбуйнейшыя бібліятэкі свету калекцыі, якія змяшчаюць каля 100 лепшых кніг, што былі выдадзены ў Беларусі і найбольш поўна адлюстроўваюць сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё краіны, яе шматвяковую гісторыю і культуру. Гэта мастацкія, навуковыя і навукова-папулярныя выданні, энцыклапедыі, даведнікі і фотаальбомы.

Беларускія выданні, перададзеныя ў рамках праекта “Беларусь сёння”, ужо папоўнілі фонды Бібліятэкі Кангрэса ЗША, Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.І. Вярнадскага, Азербайджанскай Нацыянальнай бібліятэкі імя М.Ф. Ахундава, Нацыянальнай бібліятэкі Літвы імя М. Мажвідаса, Нацыянальнай бібліятэкі Сербіі.

У 2013 г. да праекта “Беларусь сёння” далучыліся яшчэ чатыры бібліятэкі. Пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала калекцыі кніг у Нацыянальную бібліятэку Кітая, Універсітэцкую бібліятэку па вывучэнні моў і цывілізацый (г. Парыж, Францыя) і Берлінскую дзяржаўную бібліятэку (Германія).

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам