ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Памежжа культур і гісторый
Запрашаем на музейныя заняткі “Францішак Скарына”

Калекцыя жывапісу Белінвестбанка ў Нацыянальнай бібліятэцы

Калекцыя жывапісу Белінвестбанка ў Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя Навіны

4 красавіка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі твораў сучасных беларускіх мастакоў з карпаратыўнага збору ААТ “Белінвестбанк”.


У гонар 25-гадовага юбілею Белінвестбанк прапануе шырокаму кругу гледачоў пазнаёміцца са сваёй карпаратыўнай калекцыяй жывапісу. Усяго збор твораў мастацтва змяшчае каля ста работ, напісаных у 1990-я гады, сярод якіх – жывапіс, графіка, акварэль.

Аўтарамі карцін з’яўляюцца выдатныя майстры, члены Беларускага саюза мастакоў – У. Тоўсцік, М. Басалыга, С. Давыдовіч, Я. Батальёнак, В. Барабанцаў, В. Ціханаў, Л. Карнеева, А. Кокцеў, Ф. Кісялёў, С. Бойка.

На выстаўцы будуць прадстаўлены каля 45 работ, выкананых у розных стылях і тэхніках, сучасных беларускіх мастакоў. Карціны з’яўляюцца культурным здабыткам Рэспублікі Беларусь і дэманструюць своеасаблівы зрэз развіцця выяўленчага мастацтва пачатку 1990-х гадоў.

Пачатак мерапрыемства а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх, пам. 256).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 23, 293 27 56, 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам