7 сакавіка а 8-й гадзіне раніцы ў праекце “Навіны культуры” на тэлеканале “Беларусь 3” выйдзе інтэрв’ю з намеснікам дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандрам Сушай.
Па выніках 2017 года Аляксандр Аляксандравіч удастоены ганаровага звання “Чалавек года ў сферы культуры” ў намінацыі “Бібліятэчная дзейнасць”.
Падчас інтэрв’ю размова пойдзе аб працы над праектам па факсімільным ўзнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны і пра 400-гадовы юбілей беларускага “Буквара”, які сёлета будзе адзначаць грамадскасць Беларусі.