ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Інтэрв’ю з Чалавекам года ў сферы культуры глядзіце на “Беларусь 3”
“Кніга – галоўны экспанат”: завяршальная прэзентацыя на ХХV ММКВК

“Абуджаная жалейка” ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы

“Абуджаная жалейка” ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы
Іншыя навіны

Выставачны праект прысвечаны цыклу патрыятычных вершаў Янкі Купалы 1918 г. і прымеркаваны да 110-годдзя выхаду яго першага зборніка “Жалейка”.

Партнёрам праекта стаў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.

Выставачны праект “Абуджаная жалейка” прадстаўляе пераломны час І Сусветнай вайны і распаду магутных імперый, калі многія народы Еўропы, у тым ліку і беларусы, атрымалі магчымасць сцвердзіць даўнюю мару пра дзяржаўнае адраджэнне.

“Жалейка” Янкі Купалы, якая ўбачыла свет 110 гадоў таму, стала ўдалым творчым дэбютам маладога паэта і выразным пасланнем свету аб існаванні такой старонкі як Беларусь і такога народа як беларусы, аб іх жаданні, каб і беларускі голас гучаў у сям’і народаў свету. У 1918 г. беларусы пацвердзілі гэтае пасланне справай, зрабіўшы рашучы крок да самачыннасці, якім стала абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сімвалічна, што Янка Купала, які адклаў пяро амаль на тры гады, менавіта ў гэты час зноў пачынае пісаць і ў кастрычніку – снежні 1918 г. стварае звыш дваццаці вершаў. Першы з іх – санет “Для Бацькаўшчыны”, прасякнуты ідэямі “Жалейкі”, адпаведны дэвізу зборніка “Шляхам жыцця” (1913) “Усё для маёй Бацькаўшчыны – Беларусі”. Цыкл, народжаны ў часіну бедаў і нягод, стаў аўтарскім асэнсаваннем таго гістарычнага раздарожжа, на якім апынулася Беларусь, пошукам шляху, які дазволіць яе народу заняць “свой пачэсны пасад між народамі”. Узнёслае слова Купалы, атрымаўшы шырокі розгалас дзякуючы шматлікім публікацыям у тагачасных перыядычных выданнях, несла людзям падтрымку, давала арыенціры, клалася цаглінамі ў падмурак будучага беларускага дома.

На выстаўцы ўпершыню максімальна поўна будуць прадстаўлены арыгіналы аўтографаў грамадзянска-патрыятычных вершаў Янкі Купалы 1918 г. з фондаў музея. Гістарычны кантэкст, які абумовіў з’яўленне гэтых вершаў, узноўлены на падставе ўнікальных дакументаў з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь: прадстаўлены факты тагачаснай рэчаіснасці, не толькі палітычнай, але сацыяльна-эканамічнай і культурнай, якія былі інтэгруючым фактарам для дзеячоў беларускага руху розных поглядаў.

Наведаць выстаўку можна да 16 красавіка 2018 года.

Крыніца: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам