ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вялікі рэфарматар
Чытанне як настрой жыцця

Інтэрнэт-канферэнцыя па карпаратыўнай базе даных “Вучоныя Беларусі”

Інтэрнэт-канферэнцыя па карпаратыўнай базе даных “Вучоныя Беларусі”
Іншыя навіны

24 чэрвеня Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з бібліятэкамі вышэйшых навучальных устаноў краіны правяла інтэрнэт-канферэнцыю “Карпаратыўная база даных «Вучоныя Беларусі»: пытанні супрацоўніцтва і перспектывы развіцця”.


Было арганізавана 6 анлайн-пляцовак: у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы, Віцебскім дзяржаўным ордэна Дружбы народаў медыцынскім універсітэце, Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны, Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

У інтэрнэт-канферэнцыі прынялі ўдзел звыш 60 прадстаўнікоў з 34 бібліятэк Беларусі.

Спецыялісты бібліятэк абмеркавалі асаблівасці вядзення і арганізацыі карпаратыўнай базы даных "Вучоныя Беларусі", разгледзелі прапановы па ўдасканаленні методыкі работы, прааналізавалі тыповыя памылкі пры запаўненні анкет і стварэнні запісаў, падзяліліся вопытам работы з прафесарска-выкладчыцкім саставам ВНУ па зборы і апрацоўцы персанальных даных.

Удзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена інфармацыя пра пошукавыя магчымасці базы даных, пра збор статыстычных даных, прапанаваны дадатковыя варыянты супрацоўніцтва.

 

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам