У дзень 10-годдзя новага будынка бібліятэкі аддзел экскурсійна-метадычнай работы запрасіў на інтэрактыўную экскурсію 10-гадовых вучняў гімназіі № 38 Першамайскага раёна сталіцы.
Хлопчыкі і дзяўчынкі доўга рыхтаваліся да свята і прыйшлі як сапраўдныя госці – з падарункамі.
Для юных экскурсантаў была падрыхтавана спецыяльная праграма, падчас якой гімназісты не толькі ажыццявілі падарожжа па “скарбніцы кніжных ведаў”, але і паглядзелі цікавыя мультфільмы, прынялі ўдзел у творчай майстэрні, падняліся на панарамным ліфце на аглядную пляцоўку.
Прыемным сюрпрызам для дзяцей сталі салодкія прызы ад пярвічнай арганізацыі БРСМ Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.