ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адрасы беларускай літаратуры ў Маскве
Інтэрактыўная экскурсія для гімназістаў

“Бібліядэсант” у бібліятэцы!

“Бібліядэсант” у бібліятэцы!
Іншыя навіны

16 чэрвеня да 10-годдзя новага будынка ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў вясёлы і пазнавальны квэст “Бібліядэсант”.


Усяго ў гульні прыняло ўдзел восем каманд па пяць чалавек у кожнай. Перад гульцамі стаяла няпростая задача – здабыць ключы ад таемных дзвярэй і пракрасціся ў самае сэрца бібліятэкі. На шляху да перамогі ўдзельнікаў чакалі складаныя выпрабаванні: загадкі музея кнігі, таямніцы кальцавых бібліятэчных калідораў, інтэлектуальныя крыжаванкі і шмат нестандартных задач.

З вялікім энтузіязмам і рызыкай удзельнікі змагаліся за першынство ў квэсце, бо час быў не на іх баку – заданняў шмат, а час абмежаваны. Таму каманды-сапернікі ў асноўным перамяшчаліся бягом, уважліва ўзіраючыся ва ўсё, што іх акружае. А гэта незлічонае мноства кніг, карцін, габеленаў і іншых незвычайных прадметаў…

У выніку сумленнага і годнага спаборнічання пераможцамі “Бібліядэсанту” стала каманда ў складзе Шарашэўскай Анастасіі, Додалевай Ірыны, Курацевай Юліі, Курацева Дзяніса і Сапегі Элы. Падарункам для самых кемлівых стаў святочны торт з малюнкам Нацыянальнай бібліятэкі і вандраванне ў самае сэрца “дыямента” – кнігасховішча. Экскурсію для ўдзельнікаў-пераможцаў правяла намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч.

Астатнія гульцы квэсту атрымалі ў якасці ўзнагароды сертыфікаты ўдзельнікаў “Бібліядэсанту” і памятныя сувеніры – сімвалічныя ключы ад скарбніцы ведаў.

Віншуем! А таксама дзякуем усім удзельнікам гульні за пазітыўны настрой і жаданне правесці гэты знамянальны дзень – 10-годдзе новага будынка бібліятэкі – разам з намі!

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам