ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэстаўрацыя дакумента: кансерватызм і інавацыі – 2024
125 гадоў з дня нараджэння народнай артысткі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска
Іншыя навіны

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Інфармацыйная гадзіна была прысвечана выхадцу Узбекістана, “...За асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі” ўдастоенаму звання Героя Савецкага Саюза, Мамадалі Тапвалдыеву і яго ролі ў сістэме патрыятычнага выхавання Рэспублікі Беларусь. Пра франтавыя будні азіяцкага льва з Пандыгана (так Мамадалі называлі беларусы) распавялі старонкі друкаваных выданняў. Фотаархіў паказаў сустрэчы ўзмужнелых некалі маладых хлопцаў, партызан разведгрупы “Чэкіст” у пасляваенныя гады ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Абмеркавалі змест фільма “Незабытая песня” (1974) і працу кінастудый Беларусі і Узбекістана над новым фільмам пра нашага героя з партызанскай мянушкай “Казбек”.

Бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” уключаў прэзентацыю інфармацыйных рэсурсаў (сістэматычная картатэка артыкулаў, навуковыя рэсурсы адкрытага доступу, базы даных, якія набываюцца і генерыруюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі,) і бібліяграфічны агляд даведачных выданняў.

Практычная частка была накіравана на фарміраванне ўменняў работы з картачнай бібліяграфіяй пра Герояў Савецкага Саюза, вывучэнне структуры друкаваных выданняў і сістэматызацыі біяграфічных звестак. Рабяты азнаёміліся з элементамі бібліяграфічнага апісання артыкулаў пра нашых абаронцаў, навучыліся тэматычнаму пошуку і заказу літаратуры ў электронным каталогу, прагледзелі ў лакальнай сетцы электроннай бібліятэкі калекцыю выяўленчых выданняў, прысвечаную Героям Савецкага Саюза.


З мэтай замацавання атрыманых ведаў удзельнікі выконвалі заданне па пошуку і прадастаўленні інфармацыі пра Герояў Савецкага Саюза, якія вызначыліся ў галіне фарсіравання рэк, авіяцыі і разведкі. Перамагла Аліса Кажэўнікава, якая ўстанавіла найбольшую колькасць герояў, якія фарсіравалі Днепр (Л. Глебаў, М. Чыкураў, У. Ульянаў, С. Кузняцоў, М. Агароднікаў), Одэр (П. Калпакоў у р-не Радшуц і А. Рэпкін, Кебен), Дзясну (І. Рэпін).

Афанасій Карабейнікаў у ліку першых пераадолеў Паўднёвы Буг і Днестр на падручных сродках, знішчыў агнявыя кропкі ворага і ўтрымліваў плацдарм да падыходу асноўных сіл палка. Аляксей Кацельнікаў падчас Уманска-Баташанскай аперацыі першым фарсіраваў горны Цікіч і замацаваўся на процілеглым беразе. Харлам Рускіх пры фарсіраванні Дняпра 23 верасня 1943 г. першым з афіцэраў-пантанёраў пераправіўся на правы бераг, а затым на працягу 10 сутак перапраўляў праз раку танкі і пяхоту.

Мікалай Маслаў фарсіраваў Днепр у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці і прыкрываў агнём фарсіраванне ракі падраздзяленнямі. Георгій Тамілоўскі фарсіраваў Дзясну, Прыпяць і Днепр. Перадавы атрад Валянціна Паўлава прарваў абарону праціўніка на левым беразе Віслы, фарсіраваў рэкі Пілішча і Варта.

Дзевяцікласнікі пазнаёміліся з інфармацыйным патэнцыялам галоўнай бібліятэкі краіны, даведаліся, дзе атрымаць заказаныя кнігі і зрабіць ксеракопіі, наведалі выставы, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі. Бібліяграфічныя трафеі нечакана здабылі нашы госці ў картатэках рэцэнзій і персаналій. Настаўніца Аліса Шыловіч знайшла інфармацыю пра свайго дзеда – Георгія Шыловіча, беларускага савецкага празаіка, кінадраматурга, перакладчыка, журналіста, сябра Саюза пісьменнікаў СССР (1961). Дзевяцікласніца Элеанора Галаўко адшукала рэцэнзію А. Шышкова на кнігу “Деятельность Советов Белоруссии по осуществлению экономической политики в деревне в 1927–1936 годах” (1968), аўтарам якой з’яўляецца яе дзядуля Анатоль Галаўко.

Цыкл заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі, уключае наступныя бібліяграфічныя ўрокі: “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны”, “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў”, “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева”.

Заказаць поўны цыкл або асобныя заняткі можна па тэлефонах: (8 017) 293 27 40(8 029) 198 41 83; e-mail: polunchenkoolga@yandex.by.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам